2008-06-21 14:39:14

Бэнэдыкт 16 да РОАКО аб сваім жаданьні адведаньня Сьвятой Зямлі


У Ватыкане працягвае свае працы РОАКО-Зграмаджаньне Дапамогі Усходнім Цэрквам. Тэмаю сустрэчы ёсьць сітуацыя ў каталіцкіх супольнасьцях Грузыі ды Армэніі.
Армэнія і Грузыя былі аднымі з першых краін, якія атрымалі сьвятло Хрыста. Прыпомніў гэта Папа, сустракаючыся з удзельнікамі РОАКО ,які нясе дапамогу царкоўным супольнасьцям усіх абрадаў на тэрыторыях, што былі даручаныя Кангрэгацыі да спраў Усходніх Цэркваў. Каталіцкія супольнасьці Армэніі і Грузыіі ёсьць невялікімі- сказаў Бэнэдыкт 16. Жывучы пакорна і па-братэрску з іншымі хрысьціянскімі Цэрквамі ды служачы вялікадушна ўбогім, змогуць выявіць ў вельмі практычны спосаб адзінства любові, якое ўласьцівае каталіцызму.
Сьвяцейшы Айцец крануў таксама праблемы усходніх хрысьціян Блізкага Усходу, дзе таксама дзейнічае РОАКО
RealAudioMP3
Я падзяляю іхняе дасьведчаньне і надзеі. Горача малюся, каб змагчы асабіста адведаць Сьвятую Зямлю. Малюся таксама за тое, каб знакі міру неўзабаве зьдзейсьніліся. Зьвяртаюся з заклікам да адказных за народы. Хай Блізкі Усход, асабліва зямля Ісуса, Лібан ды Ірак, атрымалі доўгачаканы мір і грамадзкую стабільнасьць у пашане асноўных правоў чалавека- ўключна з сапраўднаю рэлігійнаю свабодаю.








All the contents on this site are copyrighted ©.