2008-06-21 14:34:38

"Аб'яўляйце праўду Эвангелля, нясіце абвяшчэнне Надзеі людзям нашых часоў!"- такое настаўленне даў Папа Бенедыкт 16 на спецыяльнай аўдыенцыі.


Ён даў яе ўдзельнікам Міжнароднага Кангрэсу каталіцкіх Радыё. Вельмі важна, каб Слова Божае было чыстым і захапляючым. У простасці і стрыманасці, Слова мае непаўторны ўплыў на адносіны між людзьмі. Такім чынам, Радыё як нішто іншае ўдзельнічае ў місіі Царквы. Акрамя абвяшчэння надпрыродных праўдаў, радыё павінна заўсёды трымаць пад увагай рэчаіснасць.
Такія асноўныя думкі, выказаныя радыёжурналістам з 50 краін свету, што знаходзяцца ў Рыме. Сёння ў 60 краінах свету дзейнічаюць самастойныя каталіцкія радыёстанцыі і рэдакцыі, якія ўжываюць дзяржаўныя каналы радыётрансляцый.







All the contents on this site are copyrighted ©.