2008-06-20 14:50:57

Сустрэча кардынала Бэртонэ з грэка-каталіцкай супольнасьцю Беларусі


19 чэрвеня 2008 г. Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы Бэнэдыкта XVI сустрэўся з грэка-каталіцкай cупольнасцю Беларусі. Сустракаў кардынала Тарчызіо Бэртонэ Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек МІС.


Падчас сустрэчы з грэка-каталіцкай cупольнасцю Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы Бэнэдыкта XVI асвяціў ікону святога Юзафа — для грэка-каталіцкага цэнтра ў Мінску, а таксама абраз для касцёла ў Росіцы — месца мучаніцтва благаслаўлёных Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры. Высокаму госцю паднеслі ў дар ікону святой Еўфрасінні Полацкай, а таксама горстачку зямлі з таго месца, дзе загінуў св. Язафат Кунцэвіч.


Кардынал Бэртонэ ўзначаліў набажэнства ў інтэнцыі ўсіх жыхароў горада Мінска, у якім прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі гарадскіх уладаў.


Пасля сустрэчы з грэка-каталіцкай супольнасцю кардынал Тарчызіо Бэртонэ накіраваўся на прагляд пастаноўкі Нацыянальнага тэатра балета Рэспублікі Беларусь «Стварэнне свету». Суправаджалі высокага госця Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў спадар Леанід Паўлавіч Гуляка, а таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе спадар Алейнік Сяргей Фёдаравіч








All the contents on this site are copyrighted ©.