2008-06-19 13:13:51

У Страсбургу прайшло спатканне, прысвячанае свабодзе рэлiгii.


Прайшло чарговае спатканне Еўрапейскага парламента прысвячанае мiжкультурнаму дыялогу. Сустрэча праведзена ў рамках запланаваных на 2008 год мерапрыемстваў, якi аб’яўлены годам дыялогу памiж разнымi культурамi.
18 чэрвеня ў сядзiбе Еўрапейскага парламента ў Страсбургу была прынята Асма Яхангiр, якая з 2004 года выконвае абавязкi спецыяльнага дакладчыка па пытаннях рэлiгiйнай свабоды пры Вышэйшым камiсарыяте ААН, якi займаецца правамi чалавека. У абавязкi асобаў, якiя назначаюцца на гэту пасаду ўваходзiць “выяўленне iснуючых перашкодаў i выпадкаў незахавання права на свабоду рэлiгii”. Пры абмеркаваннi падобных фактаў яны павiнны прадставiць свае ракамандацыi “па спосабу i сродкам, неабходным для вырашэння праблемы”. Акрамя таго, дакладчык па пытаннях рэлiгiйнай свабоды пры Вышэйшым камiсарыяте ААН, павiнен наведваць розныя краiны i прадстаўляць штогадовую справаздачу аб стане рэлiгiйнай свабоды адпаведным ворганам ААН.
Члены Еўрапейскага парламента плануюць запрасiць на спатканне з iмi Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI°, Далай Ламу, Генеральнага сакратара ААН Бан Кi Муна, Вялiкага муфтыя Сiрыi, прэзiдэнта Палестыны Махмуда Аббаса i кiраўнiка Iзраiля Шымона Перыса.







All the contents on this site are copyrighted ©.