2008-06-19 12:54:37

Квэбэк- працягваецца Кангрэс


Чацьвёрты дзень Міжнароднага Эўхарыстычнага Кангрэсу ў гэтым канадзкім горадзе быў прысьвечаны Касьцёлу Паўднёвае Амэрыкі.
За тое 17-га чэрвеня пуцяводняю тэмаю былі словы: “Эўхарыстыя, ўвекавеяаньне Пасхальнае Таямніцы”. Гэтае пытаньне ўзьняў у сваёй катахэзе французскі кардынал Барбарын. Ён сказаў, між іншым: “быць сейбітам радсьці ў сьвеце, абвяшчаць людзям, што ёсьць збаўленымі, што ім хопіць цяпер адкрыць дзьверы іхняга жыцьця для Хрыста,так як прасіў гэтага Ян Павал ІІ, гэта цудоўнае пакліканьне незалежна ад таго, сколькі бы гэта наш каштавала. Кожны з нас гатовы страціць ўсё, каб ісьці гэтаю дарогаю”
Тэму Пасхальнае Таямніцы працягваў у казаньні кардынал Станіслаў Дзівіш: “мы асталіся б звычайнымі назіральнікамі збаўчае сілы Хрыста на Кальварыі, калі б мы самі не сталіся Кальварыяю”. Вялікаю неспадзеванкаю была сустрэча кардынала Дзівіша з групаю канадзкае моладзі, якая падзякавала яму за вернасьць Каталіцкаму Касьцёлу ды Яну Паўлу ІІ








All the contents on this site are copyrighted ©.