2008-06-18 15:39:35

У В'етнаме будзе пабудаваны новы цэнтр пастырскага служэння.


Кардынал Мiнх Ман Пхам, арцыбiскуп г. Хо Шi Мiн, прыняў удзел у цэрымонii закладкi першага камня будынка, у якiм будзе размешчаны новы цэнтр пастырскага служэння. Непадалёк ад гэтага месца знаходзiцца мясцовая вышейшая семiнарыя. Гэта самая вялiкая духоўная навучальная ўстанова ва У’етнаме.
Iснаваўшы раней пастырскi цэнтр быў канфiскаваны камунiстычнымi ўладамi ў 1975 годзе. У 2004 годзе яго звярнулi законнаму ўладальнiку – Царкве. Святар Пьер Нгуэн, якi кiруе гэтым цэнтрам, падкрэслiў, што памешканнi новага цэнтра будуць выкарыстоўвацца для розных тыпаў пастырскай дзейнасцi мясцовай каталiцкай суполкi накiраванай, перад усiм, на людзей, якiя маюць патрэбу ў духоўнай падтрымцы. Айцец Пьер зазначыў: “Надыйшоў час пашырыць наш стары цэнтр. З пабудовай новага будынка мы будзем мець магчымасць пашырыць наша служэнне”.
Згодна з праектам, будаўнiцтва павiнна завершыцца праз 18 месяцаў. У будынку будзе зала для канфярэнцый, аудыторыi для навучання i iншыя памешканнi, патрэбныя семiнарыстам, вернiкам i ўсiм патрабуючым духоўнай дапамогi. Сярод iншага, у цэнтры будуць праводзiцца курсы катэхiзацыi, заняткi па вывучэнню моў i курсы, прысвячаныя праблемам сучасных семьяў. На сёняшнi дзень iснуючы цэнтр пастырскага служэння наведваюць каля 600.000 жыхароў горада, для якiх ужо не хапае месца. Таму i было вырашына пабудаваць яшчэ адзiн будынак, якi будзе наведвацца таксама i католiкамi з iншых дыяцэзiй краiны.
Па словах кардынала Мiнх Ман Пхама, новая структура дапаможа лепей “вучыць людзей жыць у веры ва ўласных семьях i ў грамадстве, а таксама несцi любоў, мiласэрнасць i справядлiвасць тым, хто знаходзiцца вакол нас”.







All the contents on this site are copyrighted ©.