2008-06-18 14:14:09

Агульная аўдыенцыя Папы ў сераду 18-га чэрвеня


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
Была гэта 21-я сустрэча Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе. У сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец працягваў свой цыкл пра Айцоў Царквы. Папа гаварыў пра Сьвятога Ізыдора
RealAudioMP3
Сьвяты Ізыдор быў малодшым братам біскупа Леандра з Сэвільлы, прыяцелям Папы Рыгора Вялікага. Узрастаў у асяроддзі інтэлектуальна адкрытым як на класычную літуратуру так і на хрысьціянскую культуру. Пасьля сьмерці Леанарда стаў яго наступнікам на біскупскай сталіцы. Быў выдатным тэалогам, гісторыкам, энцыклапедыстам. З перакананьнем- працягваў Сьвяцейшы Айцец- хадайнічаў пра сапраўднае перадаваньне Праўдаў Веры. Дзякуючы эрудыцыі і багатаму жыцьцёваму дасьведчаньню здолеў зьвесьці кожную навуковую дысцыпліну да хрысьціянскае артадоксіі. Напрыклад ягоныя дыдактычныя пісьмы на этыматалогію, што былі сумаю тэалагічных ведаў, распаўсюджвалі адначасна класычную лацінскую культуру ў Эўропе.
У асабістым жыцьці- зноў сказаў Папа ў часе сёньняшняе аўдыенцыі- перажываў пастаянныя ўнутраныя канфлікты паміж жаданьнем самотнасьці, аскезы, адданасьці разважаньням над Божым Словам а неабходнасьцю ўздыманьня самадзейных палітычных і рэлігійных пытаньняў тагачаснае Эўропы. Уласьцівую дарогу шукаў у прыкладзе Хрыста, які сваю публічную дзейнасьць папяраджаў доўгім прабываньнем на малітве.
Хай стаўленьне Сьвятога Ізыдора- сказаў на заканчэньне Бэнэдыкт 16- будзе прыкладам і заахвочаньнем для нас, якія занятыя штодзённаю працаю, вонкаваю актыўнасьцю і так часта не знаходзім часу на малітву.
RealAudioMP3
Мая думка накіроўваецца цяпер да ўдзельнікаў Міжнароднага Эўхарыстычнага Кангрэсу, які вядзе свае працы ў гэтых днях у горадзе Квэбэк, што ў Канадзе, на тэму: “Эўхарыстыя. Божы дар для жыцьця сьвету”. Я духоўна блізкі гэтаму царкоўнаму здарэньню ды маю надзею, што будзеяно не толькі для хрысьціянскае супольнасьці Канадды але для цэлага Паўсюднага Касьцёла часам моцнае малітвы, роздумаў і кантэмпляцыі над таямніцамі Сьвятой Эўхарыстыі.
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.