2008-06-18 14:08:16

Кангрэс у Квэбэку


У гэтым канадзкім горадзе працягваецца 49-ы Міжнародны Эўхарыстычны Кангрэс. Ягоная праграма прытрымліваецца чатырох асноўных элемэнтаў хрысьціянскага жыцьця: менавіта малітвы, Эўхарыстыі, катахэзы ды сьведчаньняў.
Кожнага дня біскупы з паасобных рэгіёнаў сьвету маюць катахэзу а выбраныя асобы даюць сьведчаньне свайго хрысьціянскага жыцьця. Штодня ўдзельнікі моляцца ў намеры паасобных рэгіёнаў сьвету. У другі дзень кангрэсу ўсе маліліся за паўночна-амэрыканскі кантынэнт. Да складзеньня сьведчаньня хрысьціянскае веры гаспадары кангрэсу папрасілі Хуана Ване, які нарадзіўся ў Квэбэк. Сьведчаньне заснавальніка Супольнасьці “Аркі” зрабіла на ўдзельніках так глыбокае ўражаньне, што зарганізавана дадатковую сустрэчу з ім.
У трэці дзень Кангрэсу ўсе маліліся за Эўропу. Катахэзу меў кардынал Барбарына, арцыбіскуп Льёну, які адначасна зьяўляецца Прымасам Францыі. Гаварыў ён на тэму: Эўхарыстыя ўспамінам Пасхальнае Таямніцы. Хрысьціянскае сьведчаньне даў айцец Ніколяс Буттэт, заснавальнік Эўхарыстычнага Брацтва. Народжаны ў 1961-м годзе ў Швейцарыі, адвакат, навуковец і палмітык ён прыймаў удзел у паседжаньнях Папскае Рады “Справялівасьць і мір”. У 1992-м годзе, прадаў усё ды стаў пустэльнікам. У 1997-м годзе заснаваў у Сэн Моріс д’Агон Эўхарыстычнае Брацтва, адно з многіх новых супольнасьцей, якія ўзьніклі пасьля Другога Ватыканскага Сабору.








All the contents on this site are copyrighted ©.