2008-06-17 13:32:04

У Кракаве прайшоў кангрэс мiсiянароў, якiя працуюць у дзiцячым асяроддзi.


У Польшчы прайшоў VII° Нацыянальны мiсiянарскi кангрэс. Спатканне, якое адбылося ў Кракаве, было прысвячана 150 гадавiне пачатку працы мiсiянароў сярод дзяцей у Польшчы. У Кангрэсе прынялi ўдзел кiраўнiкi папскiх мiсiянарскiх аб’яднанняў з Аўстрыi, Венгрыi, Чэшскай Рэспублiкi, Славакii i кiраўнiкi польскiх дыяцэзiяльных мiсiй i супрацоўнiкi Бiскупскай камiсii да спраў мiсiянарскай дзейнасцi Польшчы.
На пачатку кангрэса перад яго ўдзельнiкамi выступiлi польскiя дзiцячыя харавыя i харэаграфiчныя калектывы, да якiх далучылiся хлопчыкi i дзяўчынкi з Замбii, якiя знаходзяцца ў Польшчы пад апекай мiсiянароў-салезiянаў. Тэатральны калектыў “Крах” з Тарнаўскай дыяцэзii паказаў п’есу аб развiццi мiсiянарства ў дзiцячым асяроддзi ў Польшчы, якое бярэ свой пачатак ад 1843 года.
На наступны дзень удзельнiкаў Кангрэса прывiталi 8.000 дзетак, апранутых у разнакаляровыя вопраткi, пры гэтым, кожны колер адпавядаў аднаму з пяцi кантынентаў. Потым прайшлi розныя спатканнi па групах, якiя ўзначалiлi законнiкi i законнiцы з розных кангрэгацый i члены маладзёвай групы “Missio” з Чэнстахоўскай арцыдыяцэзii.
У кожнай з працоўных груп былi абмеркаваны пытаннi, злучаныя з асаблiвасцямi мiсiянарскай дзейнасцi сярод непоўнагадовых на розных кантынентах. На прыканцы мерапрыемства была праведзена латарэя, атрыманыя ад якой сродкi будуць накiраваны на дапамогу мангольскiм дзецям.
Цэнтральным момантам Кангрэса была Богаслужба, якую ўзначалiў дапаможны бiскуп Чэнстахоўскай арцыдыяцэзii, монс. Антонiй Юзэф Длугаш. Пад час свайго казання ён заклiкаў падлеткаў да актыўнай мiсiянарскай працы, накiраванай на тое, каб змянiць свет любоў’ю Езуса.
Кангрэс скончыўся агульнай малiтвай, пад час якой усе, у тым лiку i дзеткi, малiлiся за ўсiх хлопчыкаў i дзяўчынак свету, што пакутуюць i яшчэ не ведаюць Хрыста i Яго мiласэрнай любовi.







All the contents on this site are copyrighted ©.