2008-06-16 16:01:41

У Аўстралii рыхтуюцца да правядзення Сусветнага дня моладзi.


Для правядзення Сусветнага дня моладзi, якi пройдзе ў Аўстралii, будзе скончана будаўнiцтва двух святых месцаў. Першае будзе пабудавана ў Барангару, дзе 15 лiпеня пройдзе цэрымонiя адкрыцця маладзёвага свята. Другi алтар будзе ўстаноўлены на iпадроме Рэндвiк, дзе 19 лiпеня пройдзе малiтоўнае чуванне, а 20 лiпеня, на чале са Свяцейшым Айцом Бенедыктам XVI° будзе адслужана заключная Святая iмша. Па паведамленню Арганiзацыйнага камiтэта Сусветнага дня моладзi, галава ватыканскага аддзела, якi займаецца мерапрыемствамi з удзелам Папы, кiраўнiк гэтага аддзелу монс. Гвiдо Марiнi цяпер знаходзiцца ў Аўстралii з мэтай абмеркаваць некаторыя лiтургiчныя дэталi ў правядзеннi свята моладзi.
Цэнтральная канструкцыя, якая будзе ўзведзена ў Рэндвiку будзе вышынёй 8 метраў. Па баках iпадрома будуць устаноўлены вялiзарныя экраны. Дахам будзе пакрыта плошча 60 на 73 метры. Для 500 кардыналаў, бiскупаў i святароў, якiя саслужаць Святую iмшу з Бенедыктам XVI°, прадугледжаны 500 местаў каля алтара, 300 месцаў для ўдзельнiкаў хора i 80 месцаў для аркестра. Не будзе недахопу i ў розных сымвалах, сярод якiх створаная рукамi мастака-абарыгена выява Святога Духа, што будзе змешчана над структурай пад вялiзарным крыжам.







All the contents on this site are copyrighted ©.