"Маліцеся за нас!" - такімі словамі завяршаюць прывітальны ліст да цэлага свету адказныя
прадстаўнікі Неакатэхуменаў з нагоды радаснай падзеі - зацверджання Папам Рымскім
Статуту гэтага інтэрнацыянальнага Руху.
У Рыме ў пятніцу, 13 чэрвеня адбылася ўрачыстая перадача дакуманту ў рэзідэнцыі
Папскай рады па справах свецкіх. Пачатковы хрысціянкі вопыт ў групах пры парафіях
і нават па хатах энтузіястаў нарадзіўся ў Мадрыдзе у 60-я гг 20 стагоддзя. Ён прыцягнуў
да сябе вялікую колькасць моладзі і сем'яў, якія у сваю чаргу пачалі несці апостальства
у форме неакатэхуменальных сустрэч і размоваў. сумесна ўдзельнічаючы ў Эўхарыстычнай
таямніцы. Сёння 107 краін свету маюць свае нацыянальныя неакатэхуменальныя групы.
70 дыяцазальных семінарый Redemptoris Mater Маці Адкупіцеля - рыхтуюць юнакоў для
святарскага паслугоўвання ў рэчышчы Руху. Актыўнаы ўдзел у ім прымаюць хрысціянскія
сем'і. Сёння ж на прэсканфярэнцыі прадстаўлены журналістам надвячоркам у пятніцу ў
Рыме айцом Маріо Пецці, спадарыняй Кармен Фернандэс і спадаром Кіко Аргуэлла- адказнымі
руху тэксты Дэкрэту і Статуту. Яны былі значна апрацаваны і адрэдагаваны напрацягу
некалькіх месяцаў. Неакатэхумены дзякуюць Свяцейшаму Айцу за высокую ацэнку сучаснага
апостальства праз новыя рухі і, у прыватнасці, праз неакатэхуменальную форму новай
Эвангелізацыі.