2008-06-13 13:47:50

З 5 па 26 кастрычніка ў Рыме адбудзецца Сынод Біскупаў.Ягоная тэма - "Божае слова ў жыцці і місіі Царквы". За аснову пакладзена праграма "Instrumentum Laboris" -- Cлова Божае хай станецца інструмантам уз'яднання ўсяе Царквы, Хай абновіцца фантазія любові для вырашэння праблем, што стаяць перад чалавецтвам сёння.


Вялікая ўвага нададзеная таксама міжрэлігійнаму дыялогу і экуменічным сувязям. Як паясніў на прынагоднай прэсканфярэнцыі у Залі друку Ватыкана генеральны сакратар Сыноду біскупаў монс. Нікола Этэравіч, дакумант утрымлівае цытаты з навучанняў Папы Бенедыкта 16 пра неабходнасць абнаўлення Сусветнага Касцёлу. 12 генеральная асамблея Сыноду Біскупаў рыхтуецца нацыянальнымі біскупскімі Канфярэнцыямі па цэлым свеце, каб ў далейшай сумеснай сустрэчы ў Рыме прапанаваць канкрэтныя крокі па ажыццяўленню галоўнай задачы - новай Эвангелізацыі і сучаснага Дабравешчання. "У асобе Езуса Хрыста і словы, і ўчынкі пераплятаюцца і поўняцца для таго, каб выявіць таямніцу Выратаванняю. Яна выяўленаю Словам, што сталася Целам ; Словам любові, што было пражытае да канца , ажно да самаахвяравання на Крыжы, калі паслухмяны Сын аддаў Дух Богу Айцу, "- сказаў монсіньёр Нікола.На прэсканфярэнцыі было паведамлена, што сёння самай распаўсюджанай кнігай у свеце з'яўляецца менавіта Біблія. Яе можна прачытаць на 2 454-х мовах. Аднак цікавасць да Кнігі кніг у сучасным свеце невялікая. "Instrumentym Laboris" , які рыхтаваўся 113 Біскупскімі канфярэнцыямі, 25-ю Рымскімім курыямі, Саюзам генеральных настаяцеляў, падзелены на 3 часткі:1. Таямніца Бога, які не гаворыць. 2.Слова Божае.3. Слова ў жыцці і місіі Касцёла.
Яшчэ да восені ёсць час на роздум, як здолець даць вернікам і тым, хто яшчэ ня верыць, шырокі доступ да разумення Слова Божага. "Маючы вушы - хай чуе".







All the contents on this site are copyrighted ©.