2008-06-13 13:39:55

Y Ватыкане 13-06 быў прыняты прэзідэнт ЗША Джорж Буш. Стабільнасць у свеце, асягненне прымірэння ў Святой Зямлі і наогул на Блізкім Усходзе, правы чалавека, абарона жыцця i сямейнага саюзу, дапамога Лацінскай Амерыцы і асабліва Афрыцы -гэтаму была нададзеная ўвага.


Папа Бенедыкт 16 сустрэў спадара Буша з жонкай Лорай ля Вежы святога Яна ў сваім садзе гары Ватыкан. Упершыню прыём быў здзейснены ў такой нефармальнай абстаноўцы. Паўгадзіны правялі яны двое, адказныя за лёсы чалавецтва ў Боскай гістрыі стварэння, у прыватных перамовах, падняўшыся ў папскі кабінет. Дарэчы, ён быў пераабсталяваны Папам Янам 23 (Добрым) ў старажытнай вежы, калі той хацеў аддаліцца для малітвы і роздуму на адзіноце перад пачаткам 2 Ватыканскага Сабора. Прыгадаем, што тады ўпершыню на Саборы Касцёлу ў Ватыкане працавалі праваслаўныя з пратэстантамі, што распачала экуменічны агульнахрысціянскі дыялог.
Пасля перамоваў Папа Бенедыкт 16 з тэрасы Вежы паказаў прэзідэнту Бушу непараўнальна прыгожы від на Святы Пасад і цэлы Рым. Выйшаўшы з Вежы гаспадар і госць сустрэчы прайшліся па алеях парку, а потым уладкаваліся ў садовых крэслах перад Гротам Лурдскай Багамаці - гэта копія таго французскага гроту, дзе адбылося з'яўленне найсвятой Дзевы Марыі. Тут у садзе адбыўся невялікі канцэрт. Хор славутай Сікстынскай капэлы (дарослых і хлопчыкаў) адспяваў старажытнацаркоўны гімн Хваліце Бога(''Exultate Deo'' di Giovanni Pierluigi da Palestrina) Пьерлуіджы з Палестрыны і сучаснацаркоўны ''Alma Redemptoris Mater'' diGiuseppe Liberto "Маці адкупіцеля" дырыжора капэллы айца Джузэпе Ліберто. Прэзідэнт Буш нават пачаў адбіваць такт падчас выканання, а потым падыйшоў да спевакоў, шчыра дзякуючы. На заканчэнне абодва бакі абмяняліся падарункамі і фатаграфіямі.
Гэта быў 7 візіт прэзідэнта Джорджа Буша да Папаў Рымскіх - Яна Паўла Другога і - ужо ў 3 раз да Бенедыкта 16-га.








All the contents on this site are copyrighted ©.