2008-06-12 12:50:06

У Ватыкане прайшло спатканне прысвячанае X° гадавiне з моманту смерцi кардынала Казаролi.


- “Выдатны царкоўны чалавек i выдатны дзяржаўны дзеяч”, - такiмi словамi ахарэктырызаваў Прэзiдэнт Iталii Джорджо Наполетано кардынала Агостiно Казаролi ў сваiм лiсце да кардынала Акiлле Сiльвестрiнi, Старшынi Камiтэта да спраў па арганiзацыi мерапрыемстваў з нагоды дзясятай гадавiны з моманту смерцi кардынала Казаролi, якi займаў пасаду Дзяржаўнага сакратара Ватыкану з 1979 да 1990 года. Галава Iтальянскай дзяржавы зазначыў, што кардынал Казаролi “быў прадбачлiвы дзеяч перыяда пабудовы дыялогу, якi зрабiў вырашальны ўклад у аб’яднанне падзеленай тады Еўропы”. У якасцi Дзяржаўнага сакратара Ватыкану ён выканаў галоўную ролю ў адносiнах памiж Святым Пасадам i Iтальянскай дзяржавай, адносiнаў, якiя прывялi да пагаднення ў справе ўнясення зменаў у Канкардат.
Праз дзесяць гадоў пасля смерцi кардынала Казаролi, у аўторак 10 чэрвеня ў Ватыкане прайшло спатканне, прысвячанае гэтаму выбiтнаму царкоўнаму дзеячу. Адкрыў сустрэчу сучасны Дзяржаўны сакратар Ватыкану кардынал Тарчызiо Бертоне, якi назваў свой даклад “Усходняя палiтыка Агостiно Казаролi, 1963 – 1989 г.г.”.
З прамовамi выступiлi таксама розныя людзi, якiя працавалi з нябожчыкам i добра ведалi яго. Яны разважалi аб кардынале Казаролi, як аб “арганiзатары зносiнаў памiж народамi”. Сярод выступаючых былi: кардынал Жан-Луi Торан, Старшыня Папскай рады да спраў мiжрэлiгiйнага дыялога; былыя мiнiстры замежных спраў Францыi, праф. Раймонд, i Польшчы, праф. Барташэўскi. Пасля даклада гiсторыка Агостiно Джованьолi, з заключнай прамовай да прысутных звярнуўся кардынал Сiльвестрiнi.







All the contents on this site are copyrighted ©.