У Бабруйску адбылося паседжанне епархiяльнай камiсii па кананiзацыi.
Адбылося працоўнае паседжанне камiсii па кананiзацыi Бабруйскай праваслаўнай епархii
пад старшынствам iярэя Дзмiтрыя Первiя. Камiсiяй быў падрыхтаваны сiнодзiк, у
якiм сабраны iмёны сарака святароў, што неслi сваё пастырскае служэнне ў межах сучаснай
Бабруйскай епархii i пацярпелi ад камунiстычных уладаў у мiнулым стагоддзi. Многiя
са згаданых святароў ужо ўзнесены да алтарнай хвалы, у якасцi мясцовых святых у iншых
епархiях Беларускай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхату. Як паведамiў
старшыня камiсii iярэй Дзмiтрый Первiй, у блiжэйшы час у сiнодзiк будуць унесены iмёны
яшчэ трыццацi святароў, над складам жыццярысаў якiх цяпер працуюць члены камiсii.