2008-06-11 14:55:08

Бенедыкт XVI° звярнуўся да будучых ватыканскiх дыпламатаў.


“Апостальскiя нунцыi i iншыя ватыканскiя дыпламаты не павiнны забываць, што перад усiм яны святары”, - з гэтымi словамi Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° звярнуўся 9 чэрвеня да выкладчыкаў i навучэнцаў Папскай царкоўнай акадэмii, установы ў якой рыхтуецца персанал для дыпламатычных прадстаўнiцтваў Ватыкану ва ўсiм свеце.
“У вашай штодзённай працы, - сказаў Папа будучым ватыканскiм дыпламатам, - вы сутыкнёцiся з царкоўнай рэчаiснасцю, якую трэба будзе зразумець i падтрымаць; часта вам давядзецца жыць далёка ад сваiх родных мясцiн у краiнах, якiя вам трэба будзе пазнаць i палюбiць; вы будзеце павiнны працаваць у свеце двухбаковай i шматбаковай дыпламатыi, i быць гатовымi прапанаваць не толькi ўклад, заснаваны на вашам дыпламатычным вопыце, але таксама, i перад усiм, ваша святарскае сведчанне”. “Таму, - зазначыў Бенедыкт XVI° звяртаючыся да студэнтаў Царкоўнай дыпламатычнай акадэмii, - акрамя неабходнай i адказнай юрыдычнай, тэалагiчнай i дыпламатычнай падрыхтоўкi, вы будзеце засноўваць ваша жыццё i вашу дзейнасць на адданай любовi да Хрыста i да Царквы, якая ўзбудзiць у вас пастырскi клопат у адносiнах да ўсiх”.







All the contents on this site are copyrighted ©.