Бiскупы Акiянii абмеркавалi праблемы Царквы ў iх рэгiёне.
Царква Акiянii з новым дынамiзмам працягвае свой шлях новай эвангелiзацыi. У гэтым
годзе будзе адзначацца X° гадавiна першай Спецыяльнай ассамблеi Сынода бiскупаў Акiянii,
якая прайшла з 22 лiстапада да 12 снежня 1998 года ў Рыме. У лютым бягучага года Спецыяльная
рада Сынода бiскупаў сабралася зноў. Члены рады абмеркавалi справы, злучаныя з падрыхтоўкай
да Сусветнага дня моладзi ў Сiднэi, у якiм прымуць удзел каля 200.000 маладых людзей
з розных куткоў свету. Пад час сустрэчы была звёрнута асаблiвая ўвага на захавання
праў чалавека, на бiяэтыку, на адносiны памiж навукай i недатыкальнасць чалавечай
асобы, на праблемы сямьi, як аснове грамадства. Таксама абмяркоўалiся праблемы рэлатывiзму,
iнкультурацыi, мiжрэлiгiйнага i мiжканфесыйнага дыялогу i экалагiчныя пытаннi. У
тым, што тычыцца вялiкiх надзей, якiя ускладаюцца на Сусветны дзень моладзi ў Сiднэi,
бiскупы чакаюць новай хвалi ўмацавання веры ў Эвангелле ў нашай сучаснай рэчаiснасцi. Сынадальная
Асамблея, якая праходзiла ў 1998 годзе ў Рыме, у рамках падрыхтоўкi да святкавання
Вялiкага юбiлею 2000 года, была знакам еднасцi Царквы ў Акiянii. У ёй прымалi ўдзел
каля 80 мясцовых бiскупаў, якiя прадставiлi цяжкасцi i надзеi сваiх вернiкаў. Праблема
iнкультурацыi Эвангелля застаецца i на сёняшнi дзень асноўнай у кантэксце эмiграцыi
i слабой адукацыi людей, што стварае iдэальную глебу для дзейнасцi розных сектаў. У
больш развiтых краiнах заходняга кшталту, як, напрыклад, Аўстралiя i Новая Зэландыя,
маюцца праблемы секулярызму, што робiць болей складаным для католiкаў удзел у публiчных
дыскусiях. Але былi адзначаны i пазiтыўныя моманты – такiя як падвышэнне якасцi выхавання
ў каталiцкiх школах i ўдзел католiкаў у сацыяльнай актыўнасцi. Падводзячы вынiкi Сынода
для Акiянii ў Апостальскiм заклiке “Царква ў Акiянii”, Свяцейшы Айцец Ян Павел II°
напiсаў, што “новая эвангелiзацыя ёсць прыярытэтным напрамкам дзейнасцi для Царквы
ў Акiянii”. Яна павiнна тычыцца сэнса iснавання сучаснага чалавека i ўсiх праблем
сацыяльна-культурнага тыпу. За мiнулыя дзесяць гадоў Царква Акiянii кiравалася
ў сваiм жыццi пастановамi згаданага Сыноду. Акiянiя займае трэцюю частку Зямлi,
але яе насельнiцтва складае толькi тры мiльёна чалавек. Акрамя трох вялiкiх астравоў
(Аўстралiя, Новая Зэландыя, Папуа Новая Гвiнэя), у яе склад уваходзяць тысячы маленькiх
астравоў, падзеленых памiж сабой аграмаднымi акiянскiмi абшарамi, што выклiкае праблемы
камунiкацыйнага характара. Першыя навiны аб Акiянii прывезлi ў Еўропу галандскiя маракi
i каталiцкiя мiсiянары. Адзiн з iх а.Вiтторiо Рiччiо, прыёр кляштара даменiканаў у
Манiле. Ён склаў i даслаў у Рым першую мапу Аўстралii i блiжйшых да яе астравоў Акiянii
ў 1676 годзе.