2008-06-04 13:44:27

Свяцейшы Айцец звярнуўся да удзельнiкаў спаткання ў ФАО.


Сучасныя тэхналогii, статыстычныя падлiкi, дапамога харчовымi прадуктамi дазваляюць забяспечыць патрэбу ў харчаваннi. Гэту думку выказаў Бенедыкт XVI° у сваiм пасланнi, накiраваным 3 чэрвеня ўдзельнiкам спаткання на вышейшам узроўнi ФАО - аддзялення ААН да спраў харчавання, галоўная сядзiба якога знаходзiцца ў Рыме.
Разам з тым, Свяцейшы Айцец адзначыў, што “палiтычная акцыя, якая мае за аснову прынцыпы натуральнага закону, запiсанага ў сэрцы кожнага чалавека, баронiць чалавечую годнасць”, прымушае яго з павагай ставiцца да “парадку стварэння” i да прыняцця прыняцця ў якасцi крытэрыя накiраванасцi дзеянняў у асягненнi агульнага дабра”.
Толькi апека над асобай, - сцвердзiў Папа, - дазваляе перамагчы галоўную прычыну голаду. Закрыццё чалавека да падобных яму нiшчыць салiдарнасць, апраўдвае кансумiзм, як спосаб жыцця, i парушае сацыяльнае адзiнства. Калi б павага да чалавечай годнасцi мела б нейкую значнасць на стале перагавораў, пад час прыняцця рашэнняў i iх ажыццяўлення, - працягнуў сваю думку Свяцейшы Айцец, - тады б стала магчымым пераадолiць пэўныя перашкоды, якiя немагчыма пераадолiць iншым чынам, а таксама знiшчыць, цi хаця б паменьшыць, адсутнасць зацiкаўленасцi да дабрабыту iншых людзей”.
На думку Бенедыкта XVI°, “неадкладнае прыняцце мераў па абароне годнасцi чалавека на мiжнародным узроўнi дазволiла б падлiчыць празмернасць адных у перспектыве патрэбаў iншых i па справядлiвасцi размеркаваць плёны стварэння, прапануючы iх усiм далейшым пакаленням”. У сувязi з гэтым, Папа заклiкаў членаў дэлегацый, якiя прыймаюць удзел у спатканнi ФАО, прыняць на сябе новыя абавязкi i прыкласцi сiлы для iх тэрмiновага ажыццяўлення”. “На гэтым шляху, - запэўнiў Бенедыкт XVI°, - вы можаце разлiчваць на падтрыму Святога Пасада”, што iмкнецца “заахвочваць кожны народ падзялiцца неабходным з iншымi народамi, робячы агульным плён зямлi, якой Стварыцель наканаваў быць агульнай для ўсёй чалавечай сямьi”.







All the contents on this site are copyrighted ©.