2008-06-04 13:41:49

Дзень адчыненых дзьвярэй ў Міждыяцэзальнай Вышэйшай Духоўнай Сэмінарыі ў Пінску


1 чэрвеня 2008 г. у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску праводзіўся Дзень адчыненых дзвярэй. Сёлета семінарыю наведала 32 маладых чалавекі з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Віцебскай і Пінскай дыяцэзій.
Дзень адчыненых дзвярэй распачаўся ўрачыстай святой Імшой, якую цэлебраваў Адміністратар Пінскай дыяцэзіі кардынал Казімір Свёнтэк. Гамілію прамовіў біскуп Казімір Велікаселец, які, між іншым, адзначыў: «Як не можа быць бальніцы без дактароў, так не можа быць Касцёла без святароў».
Юнакі пазнаёміліся з жыццём семінарыстаў, з асобай Слугі Божага Зыгмунта Лазінскага — заснавальніка семінарыі, а таксама з яе гісторыяй і актуальнымі падзеямі. Для маладых людзей спяваў семінарыйны музычны гурт «Адраджэнне». На заканчэнне Дня адчыненых дзвярэй была арганізавана супольная прагулка на цеплаходзе па рацэ Піне.
Catholic.by







All the contents on this site are copyrighted ©.