2008-06-03 13:47:19

Каталiцкiя законнiцы змагаюцца з рознымi формамi новага рабства.


Тысячы каталiцкiх законнiц па ўсiм свеце займаюцца мiсiянарскай дзейнасцю сярод прастытутак i, такiм чына, змагаюцца з такой жудаснай з’явай нашых часоў, як новае рабства. У гэтай вобласцi працуюць прыкладна ад 600 да 800 тысяч асобаў, якiя ўжо атрымалi з розных крынiц на сваю дабрачынную дзейнасць каля трох мiлiярдаў долараў.
Каб паспяхова давесцi да канца ўжо распачатыя iнiцыятывы i зрабiць больш эфектыўнай дзейнасць сецiва мiжнародных дабрачынных арганiзацый, якiя працуюць у згаданай галiне, Мiжнародны саюз генеральных настаяцельнiц, у склад якога ўваходзяць каля 1900 кiраўнiкоў жаночых законнiцкiх суполак, што аб’ядноўваюць прыблiзна 800 тысяч законнiц ва ўсiм свеце, i Сусветная арганiзацыя па мiграцыi арганiзавалi ў Рыме з 2 да 6 чэрвеня кангрэс прысвячаны праблемам сучасных формаў рабства.
Паведамляецца, што ў кангрэся прыймаюць удзел 50 законнiц ад 31 жаночай законнiцкай кангрэгацыi з 20 краiнаў свету. Удзельнiцы спаткання заявiлi аб сваёй рашучасцi i далей дапамагаць жанчынам, якiя трапiлi ў складаныя жыццёвыя абставiны. Пры гэтым адзначаецца што даволi часта новыя формы рабства тычацца таксама дзяцей i мужчын.
Адкрываючы кангрэс, Прэзiдэнт Мiжнароднага саюза генеральных настаяцельнiц заявiла, што гандль людзьмi не з’яўляецца нейкiм феноменам, якi стаiць паасобку, наадварот, ён шчыльна злучаны з глабальнымi праблемамi, што паходзяць ад палiтычнай i эканамiчнай несправядлiвасцi. Уплывае на гэта i выкарыстанне багатымi нацыямi больш бедных, што прыводзiць к хуткаму росту збяднення цэлых народаў. У вялiкай ступенi такi стан рэчаў адбiваецца на жанчынах i вядзе да павялiчэння колькасцi мiгрантаў. Галеча, разам з камерцыялiзацыяй сэксуальных зносiнаў, сацыяльных i культурных традыцый, робяць жанчын i дзяцей лёгкiмi ахвярамi для злачынцаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.