2008-06-03 13:46:55

Бэнэдыкт 16: Турынская Плашчаніца будзе выстаўлена для публікі ў 2010-м годзе


На днях турынская дыяцэзыя зьдзейсьніла сваю пілігрымку ў Рым. Яе галоўнымі пунктамі былі: Сьвятая Імша ў Ватыканскай Базыліцы з вызнаньнем веры над гробам Сьвятога Пятра ды затым сустрэча з Папам. Сьвяцейшы Айцец адобрыў прапанову арцыбіскупа Турыну і згадзіўся, каб вясною 2010-га году зноў адбылося ўрачыстае выстаўленьне для публікі Турынскае Плашчаніцы. “Калі Госпад Бог дасьць мне жыцьцё і здароў”е, то маю надзею, што і я там прыбуду”- сказаў Бэнэдыкт 16. Выказаў пры гэтым перакананьне, што гэтае выстаўленьне будзе асабліва адпаведнаю нагодаю да абажаньня гэтага таямнічага Аблічча, якое ў цішыні прамаўляе да чалавечых сэрцаў. Заахвочвае, каб пазнаваць у ім Аблічча Бога, які “так палюбіў сьвет, што Сына свайго Адзінароднага паслаў, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў Жыцьцё Вечнае”. “Дарагія браты і сёстры, не бойцеся даручаць сябе Хрысту. Толькі Ён зможа заспакоіць найбольш глыбокія чаканьні чалавечага духа. Хай ніякія цяжкасьці, ніякія перашкоды не паслабляюць вашае любові да Яго Эвангэльля”- заклікаў пілігрымаў з Турыну Папа Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.