2008-06-02 14:59:00

Сiтуацыя з распаўсюджваннем СНIДу ва Украiне выклiкае заклапочанасць грэка-каталiцкiх бiскупаў краiны.


18 траўня ўвесь свет адзначаў Дзень памяцi памёрлых ад СНIДу. З гэтай нагоды i з нагоды Дня хворага, аб’яўленага ва Украiнскай Грэка-каталiцкай Царкве, галава Iвана-Франкоўскай епархii УГКЦ, епiскап Уладзiмiр Вiйтышын, абнародваў спяцыяльны зварот прысвячаны пагражаючай сiтуацыi з распаўсюджваннем эпiдэмii СНIДу ва Украiне.
З нагоды распаўсюджвання гэтай страшнай хваробы сярод насельнiцтва краiны епiскапы УГКЦ ужо выказалi сваю ясную пазыцыю ў спецыяльным звароце Сынода епiскапаў згаданай Царквы, якi быў абнародваны ў снежнi 2007 года.
У звароце епiскапа Уладзiмiра адзначаецца, што цяпер СНIД – “гэта не праблема асобных людзей, яна тычыцца ўсяго грамадстава: бедных i багатых, iншаземцаў i грамадзян Украiны, мужчынаў i жанчынаў, людзей сталага веку, дзяцей i моладзi, палiтыкаў, бiзнесоўцаў i працаўнiкоў, вайскоўцаў, вернiкаў i тых, што не вераць у Бога”.
У прыватнасцi, у паведамленнi праграмы ААН па СНIДу ва Украiне адзначаецца, што эпiдэмiя СНIДу ў краiне з’яўляецца найбольш пагражаючай у Еўропе, яе распаусюджванне сярод дарослага насельнiцтва складае больш за 1,5 %. На канец 2007 года было зарэгiстравана больш за 122 тыс. выпадкаў ВIЧ-iнфекцыi ад пачатку эпiдэмii ў 1987 годзе, больш за 12,5 тысяч людзей памерлi ад чумы ХХ° стагоддзя. Гэтыя лiчбы адлюстроўваюць толькi часткова рэальнае становiшча праблемы.
Па меркаванню украiнскiх медыкаў, у краiне цяпер жыве каля 440 тыс. хворых на СНIД.
На сёняшнi дзень эпiдэмiя распаўсюджана перад усiм сярод уразлiвых груп насельнiцтва, уключаючы тых, што ўжываюць iн’екцыённыя наркотыкi, прастытутак i гомасэксуалiстаў. Аднак апошнiя дадзеныя сведчаць, што прынамсi ў трох вобласцях – Кiеўскай, Адескай i Нiкалаеўскай – распаўсюджанасць ВIЧ-iнфекцыi сярод цяжарных жанчын перавышае 1%. Гэта сведчыць аб тым, што эпiдэмiя пераходзiць на звычайных грамадзянаў.
У звароце епiскап Уладзiмiр называе дзве прычыны пандэмii ВIЧ/СНIДу ва Украiне – соцыакультурная i духоўная: “Не цяжка адзначыць параўнальна невысокi ўзровень сацыяльнай актыўнасцi сярод украiнцаў, iх адметную абыякавасць ды iнэртнасць адносна таго, што робiцца ў грамадстве. Вiдавочна, што савецкi рэжым галадаморамi i трывалым тэрорам пакiнуў глыбокую рану ў сацыяльна-грамадскiм усведамленнi нацыi. Таму, падобна як некалi наш Пан Езус Хрыстус абуджаў апосталаў, якiя спалi, так сама i сёння мы, вашы епiскапы, заклiкаем кожнага i кожную з вас: чаму вы дрэмлiце, калi вораг i смерць блiзка!”, зазначыў епiскап. На яго думку, духоўны крызiс выяўляецца ва Украiне ў разбэшчанасцi i алчнасцi.







All the contents on this site are copyrighted ©.