2008-06-02 14:54:43

Iракская пiсьменнiца атрымала ганаровы тытул "Каталiчка года".


Суха Рассам, iракская пiсьменнiца i лекар, заснавальнiца дабрачыннага фонда “Iракскiя хрысцiяне ў бядзе” i аўтар кнiгi “Хрысцiянства ў Iраку” атрымала ганаровы тытул “Каталiчка года”. Навiна аб гэтым прыйшла з Вялiкабрытанii, дзе знаходзiцца штаб-кватэра згаданага фонда.
Гэта незвычайная i энэргiчная жанчына атрымала прызнанне ўсяго праз год пасля стварэння фонда, мэтай якога з’яўляецца аказанне фiнансавай i духоўнай падтрымкi iракскiм хрысцiянам як тым, што жывуць у Iраку, так i тым, якiя эмiгравалi са сваёй радзiмы.
Суха Рассам нарадзiлася на поўначы Iрака. Атрымала медычную адукацыю, выкладала на медычным факультэте Багдадскага унiверсiтэта. У 1990 годзе пераехала ў Лондан, дзе, да выхада на пенсыю ў 2005 годзе, - працавала ў розных клiнiках.
Тытул “Каталiчка года” прысуджаецца з 1968 года па iнiцыятыве шэрагу каталiцкiх арганiзацый, сярод якiх Саюз каталiцкiх мацярэй, Лiга жанчын-каталiчак i нацыянальная Асацыяцыя каталiцкiх семьяў. Прэсавы сакратар узнагароджваючых арганiзацый, Iона Богле, паяснiла матывацыю прэмii наступным чынам: “Гэта прэмiя з’яўляецца выявай падзякi жанчынам, якiя зрабiлi выключны ўклад у каталiцкае жыццё. Пераможцы атрымлiваюць не грошы, а толькi захапленне i падтрымку з боку iншых жанчын-каталiчак”. Афiцыйная цэрымонiя надання тытула адбудзiцца 10 кастрычнiка бягучага года ў брытанскай сталiцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.