2008-05-29 13:29:36

Новы пасол Беларусі пры Ватыкане склаў вярыцельныя граматы


У чацьвер 29-га мая Папа Бэнэдыкт 16-ы прыняў на прыватнай аўдыенцыі групу новых паслоў пры Ватыкане, якія склалі вярыцельныя граматы. Сярод гэтых паслоў быў і пасол Рэспублікі Беларусь спадар Сяргей Алейнікоў, які ад 2002-га году ёсьць таксама пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ААН у Жэнэве. Там таксама мае сваю рэзыдэнцыю.
Новы паслол Беларусі пры Ватыкане нарадзіўся ў 1965-м годзе. Ёсьць жанатым ды мае двое дзяцей. У 1986-м годзе закончыў Дзяржаўны Пэдагагічны Інстыту.
У сваёй прамове да яго, якая была ўручана паслу, Папа Бэнэдыкт 16 сказаў, між іншым: “Мне прыемна прывітаць Вас у Ватыкане і атрымаць вашыя Вярыцельныя Граматы як пасла Рэспублікі Беларусь. Дзякую за прывітаньні, якія мне перадаў Прэзыдэнт Лукашэнка. Прашу Вас перадаць яму- піша ў сваёй прамове Папа- мае найлепшыя пажаданьні ды маю сардэчную любоў да народу вашае краіны.
Дзякую Вам за словы, якімі вы паясьнілі прагрэс, які адбываецца ў Беларусі. Я выказваю маё падбадзёраньне адносна гэтага ды запэўніваю, што Сьвятая Сталіца падтрымае ваш народ ў яго намаганьні пацьвердзіць свае законныя імкненьні да свабоды ды ў павышэньні дэмакратычнага працэсу як часткі вялікае сям”і свобных і незалежных народаў.
Кожная нацыя, ўключна з Беларусьсю- напісаў Папа ў сваёй прамове да новага пасла- паклікана будаваць супольны эўрапэйскі дом. Гісторыя, духоўнасьць, культура ды геаграфія Беларусі маюць сваё заданьне да выкананьня ў гэтым працэсе.
Новая незалежнасьць вашае краіны ды паўторнае ўстанаўленьне дыпламатычных адносін са Сьвятым Пасадам ёсьць вынікам добрага супрацоўніцтва паміж Дзяржаўнымі ды Касьцельнымі ўстановамі. Дзякую Вашай Эксцэленцыі за словы адносна дзейнасьці Каталіцкага Касьцёла ў вашай краіне ды я ўпэўнены- сказаў Бэнэдыкт 16- што Ваш урад будзе працягваць сваю дапамогу Каталіцкаму Касьцёлу ў яго патрэбах. Сёлета Каталіцкі Касьцёл прыпамінае дзьве вельмі важныя гадавіны: 225-ць годдзе заснаваньня Магілёўскае дыяцэзыі ды 210-ці годдзе існаваньня Мінскае дыяцэзыі. Дзякую за прызнаньне духоўнага, культурнага ды гістарычнага ўкладу Каталіцкага Касьцёла ў жыцьці народу.
Касьцёл ды Дзяржава, ў сваіх спэцыфічных місіях, служаць чалавецтву. Мусяць узаемна супрацоўнічаць ў пашане самастойнасьці ды дзеяньні дзеля дапамогі мужчынам і жанчынам асягнуць матарыяльны ды духоўны дабрабыт. Каталіцкі Касьцёл будзе працягваць практыкаваць сваю ролю ў грамадзтве цераз свае розныя структуры ды ўстановы ( як Эпіскапская Канфэрэнцыя, дыяцэзыі, парафіі ды рэлігійныя супольнасьці). Ён намагаецца толькі служыць насельніцтву цераз перадаваньне ўнівэрсальных вартасьцей інспіраваных Эвангэльлем. Пад гэтым оглядам Каталіцкі Касьцёл на Беларусі, са сваімі двума традыцыямі: лацінскай і візантыйскай, не просіць спэцыяльнага ўпрывілеяваньня, але жадае толькі даць свой ўклад для узросту і разьвіцьця краіны. Таго, што Каталіцкі Касьцёл жадае, гэта свабода ў радасным выконваньні свайго пасланьня атрыманага ад Госпада ў служэньні стварэньню. У гэтым самым духу і ў тым самым сэнсе дасьпелае адказнасьці, католікі Беларусі жадаюць працягваць экумэнічны дыялог, асабліва з Праваслаўнаю Царквою вашае краіны. Я жадаю- піша на заканчэньне сваёй прамовы Папа да новага пасла Беларусі- каб і экумэнічныя кантакты ( зносіны) працягваліся разьвівацца ў міры, гармоніі ды пладавітым дыялогу, даючы такім чынам уклад у гарманічнае сацыяльнае разьвіцьцё краіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.