Ліст Папы Бэнэдыкта 16 з нагоды 75-ць годдзя абьяўленьняў у Банэ
Да прыпадаючага сёлета 75-ць годдзя абьяўленьняў Марыі ў Банэ, ў Бэльгіі, спаслаўся
Сьвяцейшы Айцец у лісьце да кардынала Данельса. Мітрапаліта Брусэлю Бэнэдыкт 16 назначыў
нядаўна сваім спэцыяльным высланьнікам на тамашнія сьвяткаваньні Зьяўленьняў Найсьвяцейшай
Дзевы Марыі, што адбудуцца 31-га мая. Марыю ўшаноўваецца ў Банэ як Божую Маці Убогіх.
Пад такім імененм паказалася яна там ў 1933-м годзе 11-ці гадовай Марыецце Бэко, вясковай
дзяўчынцы з убогае сям”і. Найсьвяцейшая Дзева зьявілася там восем разоў паміж 15-м
студзенем а 2-м сакавіком 1933-га году. Было гэта 75-ць гадоў пасьля зьяўленьняў
у Люрд. Цяпер прамінула ад гэтага часу наступных 75-ць гадоў. Пасьля Другой Сусьветнай
Вайны ў гэтай бэльгійскай вёсцы, якая ляжыць у дыяцэзыі Л”еж, пабудавана нацыянальны
санктуарый. У лісьце да кардынала Данельса Папа прыпамінае, што 21-га мая 1985-га
году Папа Ян Павал ІІ ў часе падарожжа ў Бэльгію сустрэўся там з хворымі ды гаварыў
ім аб збаўчым значэньні чалавечага цярпеньня. Бэнэдыкт 16 просіць свайго высланьніка,
каб у часе ўрачыстасьці ў Банэ гаварыў аб Марыі, якая (як навучае Другі Ватыканскі
Сабор) займае першае месца сярод пакорных ды ўбогіх Госпада. Мае заахвоціць ўдзельнікаў
сьвяткаваньняў да аднаўленьня духоўнага жыцьця і даваньня сьведчаньня веры.