2008-05-28 13:38:46

Кардынал Вальтэр Каспэр у Казані


27 мая 2008 г. кардынал Вальтэр Каспер распачаў свой неафіцыйны візіт у Казань. Старшыня Папскай Рады па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству наведае адноўленую царкву Узвышэння Крыжа Багародзіцкага манастыра, пабудаванага ў 1579 г. у гонар абраза Казанскай Божай Маці.


Сёння тут захоўваецца копія святога абраза, які на працягу многіх гадоў знаходзіўся ў асабістай капліцы Яна Паўла ІІ. У жніўні 2004 г. кардынал Каспер прывёз яго ў Маскву і вярнуў Патрыярху Алексію ІІ.


Кардынал Вальтэр Каспер пабывае на будаўнічай пляцоўцы касцёла ў Казані, наведае сабор Звеставання казанскага Крамлю, а таксама іншыя праваслаўныя цэрквы і манастыры тысячагадовага горада.


У межах візіту ў Расію таксама запланавана сустрэча кардынала Каспера з арцыбіскупам Казанскім і Татарстанскім Анастасіем.


Неафіцыйны візіт старшыні Папскай Рады па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству распачаўся 21 мая. У праграме візіту — наведванне шэрагу расійскіх гарадоў, удзел у каталіцкіх і праваслаўных мерапрыемствах, сустрэчы з іерархамі Рускай Праваслаўнай Царквы і каталіцкімі супольнасцямі.












All the contents on this site are copyrighted ©.