2008-05-28 13:35:12

Агульная аўдыенцыя Папы ў сераду 28-га мая


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
Была гэта 18-я сустрэча Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе. У сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец працягваў свой цыкл пра Айцоў Царквы. Папа Бэнэдыкт 16 пазнаёміў усіх прысутных з постацю Сьвятога Рыгора, пазьнейшага Рымскага Папы
RealAudioMP3
Нарадзіўся ён у Рыме каля 540-га году ў сям”і рымскіх Патрыцыяў Гордыяна і Сыльвіі. Касьцёл ушаноўвае іх як Сьвятых. Гэта яны запэўнілі Рыгору добрую хрысьціянскую фармацыю ды адукацыю. Уплыў на ягоную духоўнасьць мелі таксама сёстры Гордыяна: Сьвятая Фарсылія ды Сьвятая Эміліяна.
У маладым возрасьце- працягваў Сьвяцейшы Айцец сёньняшнюю катахэзу- Рыгор пачаў адміністрацыйную кар”еру, якая давяла яго да пасады Прэфэкта Рыму, значыць намесьніка Імпэратара ў гэтым горадзе. Выконваў гэтыя абавязкі з вялікаю адданасьцю і мудрасьцю. Адмовіўся аднак ад палітычнае кар”еры, каб астацца законнікам. Папа Пэлягій ІІ назначыў яго дыяканам Рымскага Касьцёла і зрабіў сваім паслом на двары усходня-рымскага Імпэратара ў Канстантынопалі. Яго заданьнем было адхіленьне монафізыцкага рознагалосься і атрыманьне падтрымкі Імпэратара ў затрыманьні экспансіі Лонгобардаў.
Затым Папа Пэлягій- працягваў далей Сьвяцейшы Айцец- паклікаў Рыгора ў Рым і назначыў яго сваім асабістым сакратаром. Калі Папа памёр у 590-м годзе на яго месца народ, Сэнат і рымскі клір аднагалосна выбраў менавіта Рыгора. Хаця моцна адмаўляўся ад гэтага выбару прыняў яго як выклік Божага Правіду. Як Папа Рыгор вызначаўся пасьпяховасьцю ў кіраваньні Касьцёлам у духу справядлівасьці і міласэрнасьці. Вызначаўся вялікаю турботаю пра патрэбы бедных ды поўнаю мудрасьці дыпламатыю, якую спалучаў з распаўсюджваньнем Эвангэльля. Яго перагаворы з Лонгобардамі ды Візантыяю- сказаў на заканчэньне катахэзы Папа Бэнэдыкт 16- давялі да міру і да ўзмацаваньня хрысьціянства. Памёр Рыгор у 604-м годзе. Традыцыя дала яму мянушку “Вялікі”.
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.