2008-05-26 14:43:06

Прапануем вашай увазе чарговыя старонкi з Кампендiума сацыяльнай дактрыны Царквы.


ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ

“Царква павiнна ўспрымаць
Сацыяльную вестку Эвангелля
не як тэорыю, але, перад усiм,
як аснову i кiраўнiцтва да дзеяння”.
(Centesimus annus, 57) РАЗДЗЕЛ ДВАНАЦЦАТЫ
САЦЫЯЛЬНАЯ НАВУКА I ДЗЕЯННЕ ЦАРКВЫ1. Пастырская дзейнасць у сацыяльнай галiне.
а) Сацыяльная навука i iнкультурацыя веры.
521 Разумеючы, з якой аднаўляючай сiлай хрысцiянства можа ўздзейнiчаць таксама на культуру i грамадства, Царква сваiм навучаннем уносiць уклад у пабудову грамадства людзей, паказваючы сацыяльнае значэнне Эвангелля. На прыканцы XIX° стагоддзя Настаўнiцтва Царквы сiстыматычна даследвала сур’ёзныя сацыяльныя пытаннi таго часу, устанавiўшы “трывалую парадыгму для Царквы. Бо ёй ёсць што сказаць аб пэўных чалавечых сiтуацыях, iндывiдуальных i грамадскiх, нацыянальных i мiжнародных, для якiх яна фармулюе сапраўдную навуку, корпус, якi дазваляе ёй аналiзаваць сацыяльныя рэалii, выказваць аб iх сваё меркаванне i ўказваць арыенцiры для вернага рашэння ўзнiкаючых з iх праблем. Леў XIII°, якi разважаў аб сучаснай яму сацыяльна-палiтычнай рэчаiснасцi ў энцыклiцы “Rerum novarum”, “надаў Царкве нiбыта “статус грамадзянства” у зменлiвых абставiнах грамадскага жыцця, а пазней ён зацвердзiўся яшчэ болей.
522 Царква ў сваёй сацыяльнай навуцы прапануе, перад усiм, цэласнае бачанне i поўнае зразуменне чалавека ў яго асабiстым i сацыяльным вымярэннях. Хрысцiянская антрапалогiя, раскрываючы недатыкальную годнасць кожнага чалавека, уводзiць такiя рэалii, як праца, эканомiка, палiтыка, у першапачатковую перспектыву, якая выяўляе сапраўдныя чалавечыя вартасцi, натхняе i падтрымлiвае iмкненне да хрысцiянскага сведчання ў шматлiкiх сферах iндывiдуальнага, культурнага i грамадскага жыцця. Дзякуючы “пачаткам Духа” (Рым 8, 23) хрысцьянiн “робiцца здольным выконваць новы закон любовi (пар. Рым 8, 1-11). Гэтым Духам, “Якi ёсць гарантам спадчыны” (Эф 1, 14), увесь чалавек унутранна аднаўляецца да самога “адкуплення цела” (Рым 8, 23)”. У гэтым сэнсе сацыяльная навука сведчыць аб тым, што аснова маральнасцi ўсялякай сацыяльнай дзейнасцi – чалавечае развiццё асобы, а крытэрый нармальнай сацыяльнай дзейнасцi – адпаведнасць сапраўднаму дабру чалавецтва i iмкненне ствараць умовы, якiя дазваляюць кожнаму чалавеку здзейснiць сваё агульнае паклiканне.
523 Хрысцiянская антрапалогiя ажыўляе i падтрымлiвае пастырскую дзейнасць па iнкультурацыi веры, накiраванай на тое, каб аднавiць з сярэдзiны, сiлай Эвангелля, крытэрыi меркавання, асновапалягаючыя вартасцi, вобраз думання i жыцця сучаснага чалавека: “дзякуючы iнкультурацыi Царква робiцца больш зразумелым знакам таго, чым яна ёсць, i болей дзейсным iнструментам мiсii”. Для сучаснага света характэрны разрыў памiж Эвангеллем i культурай; секулярэзаванае бачанне збаўлення iмкнецца звесцi i хрысцiянства да “чыста чалавечай мудрасцi, псеўданавукi аб дабрабыце”. Царква разумее, што павiнна зрабiць “вялiкi крок наперад у сваёй эвангелiзацыi, павiнна выйсцi на новы гiстарычны этап у сваiм мiсiянарскiм дынамiзме”. У гэтай пастырскай перспектыве знаходзiць сваё месца сацыяльная навука: “Новая эвангелiзацыя, у якой сучасны свет мае вялiкую патрэбу… павiнна зрабiць адным са сваiх iстотных кампанентаў абвяшчэнне сацыяльнай навукi Царквы”.
Сацыяльная навука i царкоўнае дзеянне
б) Сацыяльная навука i сацыяльнае пастырства
524 Сацыяльная навука дае важныя арыенцiры, якiя дазваляюць акрэслiць натуру, устаноўкi, сувязi i развiццё сацыяльнага пастырства. Сацыяльнае пастырства – выява служэння сацыяльнай эвангелiзацыi, мэта якога: асветнiцкая дзейнасць i стымуляцыя, яно павiнна суправаджаць цэласнае развiццё чалавека пры пасрэднiцтве хрысцiянскага вызвалення ў зямной i трансцэндэнтнай перспектывах. Царква жыве i працуе ў гiсторыi, супольна дзейнiчае з грамадствам i культурай сваего часу дзеля выканання сваёй мiсii несцi навiну хрысцiянскай весткi ўсiм людзям, у глыбiню iх цяжкасцяў, барацьбы i выпрабаванняў, каб яны ўбачылi сваё жыццё ў святле веры i зразумелi тую iсцiну, што “сапраўднае вызваленне – адкрыцца любовi Хрыстовай”. Сацыяльнае пастырства – жывая i канкрэтная дзейнасць Царквы, якая ў поўнi разумее сваю эвангельскую мiсiю ў сацыяльнай, эканамiчнай, культурнай i палiтычнай галiнах.
525 Сацыяльная вестка Эвангелля натхняе Царкву выконваць падвойную пастырскую задачу: дапамагаць людзям у пошуках iсцiны i ў выбары шляху, заахвочваць iмкненне хрысцiянаў да эвангельскага сведчання ў сацыяльнай сферы праз карпатлiвае служэнне. “Сёння – болей, чым калiсцi – нельга абвяшчаць i слухаць Слова Божае, калi яго не суправаджае сведчанне сiлы Святога Духа, што выяўляецца праз дзеянне хрысцiянаў, якiя служаць братам менавiта там, дзе знаходзяцца пад пагрозай iх жыццё i будучыня. Патрэба ў новай эвангелiзацыi прымушае Царкву зразумець, “што яе сацыяльнаму навучанню будуць давяраць, абапiраючыся хутчэй на сведчанне спраў, чым на ўнутраную паслядоўнасць i логiку тэорыi”.







All the contents on this site are copyrighted ©.