2008-05-26 13:45:54

Бэнэдыкт 16 аб ролі Кірыла і Мятода ў разуменьні культуры


Актуальнасьць пасланьня Сьвятых Кірыла і Мятода прыпомніў Папа прыймаючы дэлегацыі Македоніі і Балгарыі. Яны прыбылі традыцыйна ў Рым на ўрачыстасьці Сьвятых Кірыла і Мятода, якія Усходнія Цэрквы ўшаноўваюць паводле Юліянскага Каляндара 24-га мая. Мошчы Сьвятога Кірыла знаходзяцца ў рымскай Базыліцы Сьвятога Клімэнта.
Зьвяртаючыся да іх Папа сказаў, між іншым: “На дзела эвангэлізацыі, якое з апостальскаю турботаю зьдзейсьнілі Сьвятыя Кірыл і Мятод на тэрыторыях на якіх жылі славянскія народы, трэба сёньня надалей глядзець з увагаю. Бо ж яно зьяўляецца прыкладам інкультурацыі веры ў яе істотных элемэнтах таксама і ў постмадэрнай эпосе. Эвангэльле не паслабляе таго, што сапраўднае ў розных культурных традыцыях. За тое дапамагае чалавеку ўсіх часоў распазнаць і ажыцьцяўляць сапраўднае дабро, асьветленае блескам праўды. Заданьнем хрысьціян- сказаў Папа- ёсьць затым утрымліваць і ўзмацоўваць глыбокую сувязь, якая існуе паміж Эвангжльлем, місіяю вучняў Хрыста ды іх паасобнымі культурамі. Нанава адкрываньне хрысьціянскіх каранёў ёсьц важным для будаваньня грамадзтва, ў якім былі б прысутнымі духоўныя і культурныя вартасьці, што выплываюць з Эвангэльля”.








All the contents on this site are copyrighted ©.