2008-05-26 13:25:27

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 25-га мая


А паўдні гэтага дня, як у кожную нядзелю ды важнейшыя сьвяты, Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі на паўднёвай багародзічнай малітве “Анёл Гасподні”. У сваёй прамове, перад ейным адгаварэньнем, Папа прывітаў кітайцаў, якія прыбылі ў Рым з цэлае Італіі на Дзень малітваў за Касьцёл у Кітаю, што ўшаноўваўся 24-га мая. Сьвяцейшы Айцец даручыў Божай Міласэрнасьці ахвяры нядаўнага землятрасеньня ў Кітаю
RealAudioMP3 Яшчэ раз запэўніваю аб маёй асабістай блізкасьці да ўсіх тых, што перажываюць гадзіны мукаў і трывогі. Хай дзякуючы братэрскай салідарнасьці жыхары гэтых рэгіёнаў змаглі хутка вярнуцца да нармальнага жыцьця.
Разам з вамі прашу Марыю, Успамогу хрысьціян, Маці Божую з Шэшан, каб падтрымала заангажаваньне ўсіх тых, якія ў “Кітаю, сярод штодзённых цяжкасьцяў не перастаюць верыць, жывіць надзею, любіць, каб ніколі не баяліся гаварыць сьвету аб Ісусе, а Ісусу пра сьвет. Хай заўсёды будуць верагоднымі сьведкамі гэтае любові, ў пастаяннай сувязі з Пятроваю скалою, най якой пабудаваны Касьцёл”.
А ў сваёй галоўнай прамове Папа Бэнэдыкт 16 пажадаў, каб сьвяткаваньне Божага Цела прычынілася да большай ўражлівасьці на патрабуючых. У Італіі як і ў многіх іншых краінах ўрачыстасьцць Найсьвяцейшага Цела і Крыві Хрыста ўшаноўвалася 25-га мая. Папа яшчэ падкрэсьліў, што Эўхарыстыя ёсьць школаю любові і салідарнасьці.








All the contents on this site are copyrighted ©.