2008-05-24 10:54:20

ІV Міжнародная мэдыцынская канфэрэнцыя ў Віцебску


17 мая 2008 г. у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце па ініцыятыве біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна адбылася IV Міжнародная медыцынская канферэнцыя «Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце». У канферэнцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі з Беларусі, Аўстрыі, Расіі, Украіны, Харватыі і Швейцарыі.


У канферэнц-зале ВДМУ сабраліся таксама студэнты з віцебскіх ВНУ, медыкі з віцебскіх бальніц, святары Віцебскай дыяцэзіі.
Духоўны апякун праекта пробашч віцебскай парафіі Святога Духа кс. Сяргей Сурыновіч падкрэсліў, што супрацоўніцтва Касцёла, медыкаў і вучоных павінна прыносіць плён дзеля хвалы Божай і на карысць людзям.


На пасяджэнні прагучала каля дваццаці дакладаў, у якіх закраналіся пытанні па біяэтыцы, фармакатэрапіі, прафілактыцы алкагалізму і наркаманіі, барацьбе з абортамі і эўтаназіяй.


Генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі кс. прэлат Францішак Кісель у сваім заключным слове адзначыў высокі ўзровень канферэнцыі і выказаў спадзяванні на тое, што ўклад гэтага форума ў духоўнае і фізічнае ўмацаванне чалавека будзе плённым.


У межах праграмы канферэнцыі яе ўдзельнікі наведалі Віцебскую абласную клінічную бальніцу, сустрэліся з адміністрацыяй і ўрачамі, наведалі аддзяленні клінікі.








All the contents on this site are copyrighted ©.