2008-05-24 10:49:04

Кардынал Каспэр знаходзіцца з візытам у Маскве


Старшыня Папскае Рады да спраў Адзінства Хрысьціян пачаў свой візыт у Расею. 22-га мая кардынал Каспэр адслужыў Сьвятую Імшу ў маскоўскім Саборы Непарочнага Зачацьця з нагоды ўрачыстасьці Божага Цела. У Расіі працэсыя Божага Цела адбудзецца ў нядзелю 25-га мая. У казаньні кардынал падкрэсьліў значэньне Эўхарыстыі як сакраманту еднасьці і дадаў, што ўдзельнічаньне ў ім забавязвае дзяліцца яго дарамі з іншымі людзьмі.
Пасьля Літургіі кардынал Каспэр сустрэўся з вернікамі якім сказаў, між іншым, што справа сустрэчы Папы Бэнэдыкта 16-га з Маскоўскім Партыряхам не ёсьць галоўнаю праблемаю ў праваслаўна-каталіцкім дыялогу і цяжка ўказаць канкрэтную дату гэтае сустрэчы: “Не трэба прысьпяшаць сустрэчы, але мы былі б шчастлівымі, стаючыся сьведкамі здарэньня, якое было б хрысьціянскім сьведчаньнем для зсэкулярызаванага сьвету”. Дарогаю да ўзаемнага пазнаньня можа быць навуковы абмен студэнтаў Духоўных Сэмінарыяў з абодвух Касьцёлаў. Дзеля гэтага ў часе цяперашняга візыту, кардынал Каспэр жадаў-бы лепш пазнаць русейскае праваслаў”е. Зьвярнуўся да верных прысутных на сустрэчы, каб маліліся ў намеры добрага заканчэньня ягонага візыту ў Расіі”.
Кардынал Каспэр сустрэнецца з Патрыярхам Аляксеем ІІ, адведае Смаленск, Казань і памоліцца перад мошчамі Сьвятога Серафіма Сароўскага ў Вівееве ў акрузе Ніжняга Ноўгараду.








All the contents on this site are copyrighted ©.