2008-05-24 10:47:49

Абарона жыцця - клопат кожнае мінуты. Такі сэнс вялікіх фатаграфій ненароджанага дзіцяці ва ўлонні маці, змешчаных прама на фасадзе катэдры Вільні. Ад моманту зачацця істота ёсць дзіцем - вось змест акцыі.


Распачалі яе католікі Літвы напярэдадні Дня Жыцця, які каталіцкая Царква свету адзначыла 27 красавіка, рухомай фотавыставай. Пабывала яна ў розных кутках балтыйскай краіны, каб прыкаваць увагу, асабліва моладзі. да праблемы недапушчальнасці аборту. Фатаграфіі ненароджаных, але ўжо дзетак, па словах пробашча вільнюскай катэдры айца Рычардаса Давейкі - пераканаўчы довад для яго прыйсця ў свет пры ўсіх умовах. Малышы, якія выказваюць эмоцыі ўжо ва ўлонні маці, а гэта добра відаць на рэпрадукцыях, - ёсць лепшым доказам іхняга права на жыццё. Як кажа пробашч, "калі мы чуем так шмат выступленняў прыхільнікаў аборту, фатаграфіі рэальна ілюструюць, што пад сэрцам маці спее унікальнае жыццё.Царква абараняе гэта жыццё на ўсіх этапах яго развіцця. Ад містычнага імгнення зачацця пачынае фармавацца чалавек."
Месяц май - Багародзічны." Аддаючы гонар мацярынству, кожнаму неабходна разумець, што яно спалучанае з жыццём. Жанчына стаецца маці толькі калі дае жыццё чалавеку."- сцвярджае айцец Рычардас.







All the contents on this site are copyrighted ©.