2008-05-23 12:48:08

Урачыстасьць Божага Цела ў Рыме


Урачыстасьць Найсьвяцейшага Цела і Крыві Госпада гэта дзень публічнага вызнаньня веры ў сапраўдную прысутнасьць Хрыста ў Эўхарыстыі. Хаця ў Італіі Божае Цела ёсьць перанесенае на найбліжэйшую нядзелю, ў Ватыкане ўрачыстасьць гэтая была ўшаноўваная ў чацьвер 22-га мая. Згодна з традыцыяю Папа старшынстваваў перад Базылікаю Сьвятога Яна на Латэране Сьвятой імшы з эўхарыстычнаю працэсыяю да Базылікі Маці Божай Большай ( Санта Марыя Маджорэ).
У казаньні Сьвяцейшы Айцец указаў на памер Найсьвяцейшага Сакраманту, які ад пачаткаў Касьцёла збірае розных людзей, ствараючы з іх еднасьць, што перамагае ўсялякага роду партыкулярызмы. Другою дэтальлю ўрачыстасьці Божага Цела- сказаў Бэнэдыкт 16- ёсьць працэсыя. Яна выяўляе аздараўляючую сілу Эўхарыстыі, якая зьяўляецца таксама ежаю на шляху нашага жыцьця. Папа аднак адразу сказаў, што трэба адчачасна ведаць, куды нам ісьці. Не хопяць самыя поступы на дарозе, трэба сабе ўсьведаміць, што напрамак указвае нам Хрыстос, які сам ёсьць дарогаю. У Эўхарыстыі мы абажаем Таго, які першы схіліўся над чалавекам быццам Міласэрны Самарытанін. Абажаньне стаіць быццам-бы на прадаўжэньні эўхарыстычнага абьяднаньня з Госпадам, які нас не толькі не асуджае, але вызваляе і пераменьвае, напаўняючы любоў”ю, праўдаю і надзеяю- сказаў Папа ў казаньні на Латэране. Адтуль, пасьля Сьвятой Імшы, Сьвяцейшы Айцец павёў вячэрнюю рымскую працэсыю па Вія Мэруляна да Базылікі Маці Божай Большай.








All the contents on this site are copyrighted ©.