2008-05-23 12:45:27

Супрацоўнiкi беларускага КДБ "прапануюць" убраць iконы новамучанiкаў з гарадзенскага сабора.


Хаця ж пасля развалу СССР вырасла ўжо цэлае пакаленне, улады Беларусi спрабуюць супрацьставiцца царкоўнаму ўслаўленню праваслаўных хрысцiянаў, забiтых за веру ў савецкiя часы. Цяпер КДБ дабiваецца, каб iконы новамучанiкаў, як iх клiчуць у Правасланай Царкве, былi зняты, па меньшай меры, у адным з беларускiх сабораў.
У Гародне супрацоўнiкi КДБ “параiлi” мясцовым святарам БПЦ МП убраць з гарадскога сабора iконы новамучанiкаў, на якiх выяўлены каты-чырвонаармейцы са стрэльбамi ў руках. Афiцынага загада ўбраць iконы не было – “гэта было на ўзроўнi разгавораў”, - сказаў епiскап Гарадзенскi Арсенiй, якi адмовiўся зняць iх. Пры гэтым ён заявiў, што “не можа перапiсваць гiсторыю”.
На дзесяцi iконах сабора ў Гароднi выяўлены беларускiя праваслаўныя епiскапы, забiтыя саветскiм рэжымам перад Другой сусветнай вайной.
“Iснуе пэўнае кола людзей, якiм не падабаюцца гэтыя iконы”, - пракаментаваў сiтуацыю настаяцель сабора а.Аляксандр Велясейчык. Падобна Хрысту ў Эвангеллях, - лiчыць ён, - “няхай тыя, што ўмеюць чытаць, зразумеюць”.
Айцец Аляксандр падкрэслiў, што iконы магчыма ўбраць з храма, толькi калi яны не праваслаўныя, “але згаданыя iконы былi напiсаны па царкоўным канонам”. Святар паведамiў, што некаторыя з гэтых дзесяцi iконаў з’яўляюцца спiсамi з iконы, створанай да кананiзацыi новамучанiкаў у жнiўнi 2000 года, i асвячанай Патрыярхам Алексiям II°. Цяпер гэта iкона знаходзiцца ў храме Хрыста Збавiцеля ў Маскве.
Iншыя беларускiя iконы – такiя, як iкона св.Паўлiна, епiскапа Магiлёўскага (гады жыцця – 1879 – 1937), - створаны недаўна ў жаночым манастыры св.Альжбэты, што знаходзiцца непадалёк ад Менска.
Беларускi КДБ, якi так i не змянiў назву савецкiх часоў, не рабiў спробаў дыстанцыянавацца ад савецкай мiнуўшчыны. Афiцэры КДБ таксама часта робяць праверкi наведвальнiкаў Курапатаў – урочышчы, якое знаходзiцца на паўночнай ускраiне беларускай сталiцы, паведамiў адзiн з праваслаўных вернiкаў, якi пажадаў быць неназваным. Верагодна каля 100.000 ахвяраў сталiнскiх рэпрэсiй былi растраляны i пахаваны там у братскай магiле ў 1937 - 1941 гадах, але нiякiх археалагiчных раскопак там не праводзiлася з сярэдзiны 1990 гадоў. “Наведванне гэтага месца, нават проста дзеля таго, каб запалiць свечы, можа мець наступствы пры сучаснай уладзе”, - паведамiў той жа праваслаўны вернiк.
Курапаты з’яўляюцца месцам нялюдзкага забойства новамучанiкаў. На iконах, напiсаных на камянях у Курапатах, выяўлены 5 беларускiх святароў, забiтых у 1937 – 1938 гадах.







All the contents on this site are copyrighted ©.