2008-05-21 14:03:37

Біскупы Альбаніі ў Ватыкане


Свой другі візыт “Ад Ліміна”, пасьля ўпадку камунізму, пачалі біскупы Альбаніі. Гэтая краіна мае доўгую хрысьціянскую традыцыю, а пачаткі эвангэлізацыі зьвязваюцца там з місіяю Сьвятога Паўла. У 15-м стагоддзі наступіла турэцкае нашэсьце і пачалася ісламізацыя Альбаніі. У 1912-м годзе яна абвясьціла сваю незалежнасьць, а пад канец дваццатых гадоў Альбанія спалучылася з Італіяю, якая ў 1939-м годзе заняла цэлую краіну. Змаганьне з імі ўзьняла камуністычная партызантка. 28-га лістапада 1944-ша году Альбанія была абвешчаная народнаю рэспублікаю ды ўладу перанялі камуністы. Гэта дало пачатак крывавым перасьледаваньням Касьцёла. Канстытуцыя з 1976-га году абвясьціла Альбанію першаю атэістычнаю краінаю на сьвеце ды забараніла будзь-якіх вонкавых праяўленьняў веры. Перамены дзяржаўнага ладу пасьля 1991-га году дазволілі на адраджэньне жыцьця Касьцёла. Стаяць цяпер перад ім такія выклікі як лаіцызацыя, жаданьне як найхутчэйшага ўзбагачэньня а таксама міграцыі як унутраныя так і замежныя.
Альбанія налічвае каля 3,6 мільёна жыхароў. Католікаў ёсьць каля 600-т тысяч, большасьць насельніцтва вызнае іслам ( паводле статыстык дзьве трэція) за тое на паўдні, пры мяжы з Грэцыяю жыве каля 700-т тысяч праваслаўных.
У Альбаніі працуе 126-ць каталіцкіх сьвятароў, з чаго 84-х ёсьць законнікамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.