2008-05-21 14:00:01

Агульная Аўдыенцыя Папы ў сераду 21-га мая


Адбылася яна ў двух частках з прычыны дрэннага надвор”я ў Рыме. З пачатку ў Базыліцы Сьвятога Пятра Папа сустрэўся з індывідуальнымі вернікамі і паломнікаі, а затым у зале імя Папы Паўла 6-га з зарганізаванымі групамі.
Была гэта 17-я сустрэча Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе. У сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец працягваў свой цыкл пра Айцоў Царквы.
RealAudioMP3
З сярод патрыстычных аўтараў маем сёньня нагоду пазнаёміцца з адным паэтам, Раманам Песьняром. Нарадзіўся каля 490-га году ў Эмэзе ў Сырыі. У 505-м годзе прыняў дыяканскія сьвядчыны ў сёньняшнім Бэйруце дзе на працягу 3-х гадоў вёў прапаведніцкую дзейнасьць. Сваю паслугу працягваў у Канстантынопалі дзе памёр каля 555-га году. Ёсьць адным з найбольш вядомых аўтараў літургічных гімнаў і каля сотні, так званых, кантактыёнаў, значыць казаньняў, складзеных у форме песьні. Яны складаліся з 18-ці або 24-х строфаў, у якіх важным, апрача зьместу, быў слоўны акцэнт ды лік складаў. Цераз песьні- сказаў далей Папа ў часе сёньняшняе аўдыенцыі- запісаныя як дыялогі, напрыклад Маці Божая з Хрыстом на Крыжовай Дарозе, Раман Песьняр жадаў набліжыць верным Божы План Збаўленьня. Падобным чынам распаўсюджваў акрэсьленыя на Саборах Праўды Веры аб Хрысьце, аб Духу Сьвятым, аб Божай Маці выкрываючы пры гэтым памылкі гэрэтыкаў.
Не без значэньня аставалася яго навучаньне ў сфэры маральнасьці ды эсхаталогіі.
Запамятайма асобу Рамана Песьняра- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Бэнэдыкт 16—як дыякана, чалавека, які жыў штодзень Божым Словам, як Настаўніка ў перадаваньні гэтага Слова Божаму Народу цераз сьпеў, музыку і прыгажосьць паэзыі
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.