2008-05-19 13:19:12

Закончыўся душпастырскі візыт Бэнэдыкта 16 ў Лігурыю
Апошні дзень візыту: Сьвятая Імша ў Генуі


У нядзелю 18-га мая Бэнэдыкт 16 адслужыў яе на Плошчы Перамогі. У сваім казаньні прыпомніў, што ў грамадзтве, якое жыве ў напружаньні паміж глабалізацыяю а індывідуалізмам, Касьцёл павінен даваць сьведчаньне еднасьці. Крыніцаю гэтае еднасьці ёсьць сам Бог, а “Касьцёл ёсьць у Хрысьце нейкім чынам сакрамантам, значыць знакам і прыладаю ўнутранага абьяднаньня з Богам і адзінтва ўсяго чалавечага роду”.
Бэнэдыкт 16 заахвоціў жыхароў Генуі да турботы пра духоўную і катэхэтычную фармацыю, таму што толькі перадуманая вера ёсьць здольнаю да вядзеньня дыялогу, таксама з няверуючымі.
RealAudioMP3
Касьцёл Генуі будзь абьяднаным і місійным, каб усім праяўляць радасьць веры і прыгажосьць Божае Сям”і. Маёю думкаю ахопліваю ўвесь горад, усіх жыхароў Генуі; ўсіх якія тут жывуць і працуюць. Дарагія прыяцелі, з даверам глядзіце ў будучыню і намагайцеся разам яе ствараць. Пазьбягайце неабьектыўнасьці і партыкулярызмаў, аддаючы перавагу супольнаму дабру над часам слушнымі асабістымі інтарэсамі”.
Сьвятая імша на Плошчы Перамогі ( Пяцца дэльля Вітторыя) была апошнім пунктам візыту ў Геную. Каля гадзіны 20.20 рымскага часу Бэнэдыкт 16 вярнуўся ў Ватыкан.








All the contents on this site are copyrighted ©.