2008-05-18 17:25:33

Папа ў Генуі: сустрэча з моладдзю


У Генуі, ў нядзелю 18-га мая, другі дзень свайго візыту, Папа пачаў ад візыту Санктуарыя “Мадонна дэльля Гуардыя”. Візыт меў прыватную форму. Затым каля гадзіны 10-й паводле італьянскага часу Папа адведаў Пэдыятрычную бальніцу, дзе сустрэўся з лекарамі, медсёстрамі бальніцы і самазразумела з дзяцьмі, якія там знаходзяцца на лячэньні ды іхнімі бацькамі. Сьвяцейшы Айцец меў кароткую прамову да іх. Проста з бальніцы Бэнэдыкт 16 прыбыў на Плошчу “Маттэоті” на сустрэчу з моладдзю. Папу прывітала двух маладых людзей. Затым узяў слова сам Сьвяцейшы Айцец. Зьвяртаючыся да моладзі сказаў, між іншым:
RealAudioMP3
Сёньня ўсе хочуць быць маладымі ды зьберагчы маладосьць, пераапрануцца за маладых нават, калі іхні час маладосьці прамінуў і то ў бачны спосаб. Адкуль гэтае жаданьне вечнае маладосьці- запытаўся Бэнэдыкт 16. Моладзь мае перад сабою ўсю будучыню. Усё ёсьць будучыняю, часам надзеі, будучыня поўная абьяцаньняў. Каб быць аднак шчырым трэба заўважыць, што для многіх маладосьць ёсьць часам цемры, часам поўным пагрозаў. Ня ведаюць ці знойдуць працу, памешканьне, любоў, якая станецца іх сапраўднаю будучыняю. Адносна гэтых пагрозаў- сказаў далей Папа- будучыня можа явіцца як вялікая пустэча. Дзеля гэтага сёньня многія хочуць затрымаць час са страху перад будучыняю ў пустэчы. Хочуць неадкладна выкарыстаць ўсю прыгажосьць жыцьця. Такім чынам усёй алей ў лампачцы ёсьць выкарыстаны, калі жыцьцё мелася толькі што пачацца.
Чым больш чалавек аддаляецца ад Бога, сваёй Крыніцы- працягваў зноў Бэнэдыкт 16- тым больш губіць самога сябе. Чалавечае суіснаваньне стаецца цяжкім а грамадзтва распадаецца. Будзьце абьяднанымі паміж сабою, дапамагайце сабе ўзаемна жыць і ўзрастаць ў веры, каб ставацца адважнымі сьведкамі Хрыста. Будзьце абьяднанымі, але не закрытымі. Будзьце пакорнымі, але не застрашанымі. Будзьце простымі але не наіўнымі. Наладжвайце з усімі дыялог але будзьце сабою.








All the contents on this site are copyrighted ©.