2008-05-18 17:30:19

Генуя: Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 18-га мая


Затым Папа адгаарыў паўднёвую багародзічную малітву “Анёл Гасподні”, перад адгаварэньнем якой сказаў, між іншым: RealAudioMP3
Маім позіркам ахопліваю усю Лігурыю, з яе Касьцёламі і марыйнымі Сьвятынямі, якія ствараюць быццам-бы карону паміж морам а горамі. Разам з вамі дзякую Богу за моцную і стойкую веру папярэдніх пакаленьняў, якія на працягу стагоддзяў запісалі незабыўныя бачыны сьвятасьці і чалавечнасьці. Лігурыя ды ў асаблівы спосаб Генуя заўсёды аставалася зямлёю адкрытаю на цэлы сьвет. Сколькі ж місіянароў адправілася з гэтага порту на свае місіі. Сколька ж людзей эмігрывала адсюль да іншых краін. Людзі- працягваў Папа- магчыма былі ўбогія пад оглядам матарыяльным але былі за тое багатыя вераю ды чалавечымі духоўнымі вартасьцямі, якія перанесьлі пазьней ў свае новыя месцы жыхарства. Хай Марыя, Зорка Мора, надалей ясьнее перад Генуяю. Хай Марыя, зорка Надзеі надалей кіруе дарогамі жыхароў Генуі, асабліва новых пакаленьняў, каб пры Ейнай дапамозе змаглі знайсьці ўласьцівы курс на часта бурлівым моры жыцьця.
Перад абедам Бэнэдыкт 16 сустрэўся яшчэ з пасьвячанымі асобамі ў Саборы “Сан Лорэнцо”. Зьвяртаючыся да іх Папа падкрэсьліў, між іншым, патрэбы, што зьвязаныя з адукацыяю. Гэта выклік тым больш цяжэйшы, таму што законныя супольнасьці ў злаіцызаваным сьвеце пастаянна старэюць і паменшваюцца. Аднак гэта Божая Ласка робіць пасьпяховым абвяшчаньне Эвангэльля.
Затым Бэнэдыкт 16 адправіўся ў на абед з біскупамі Лігурыі.
У гэты момант, калі ідзе ў эфір наша праграма, Папа адпраўляе Сьвятую Імшу на Плошчы Перамогі ў Генуі, пасьля якой Сьвяцейшы Айцец вернецца ў Ватыкан. Але больш аб гэтай Эўхарыстыі мы раскажам у нашай заўстрашняй праграме.








All the contents on this site are copyrighted ©.