2008-05-17 10:10:31

Новаабраны мэр Вечнага горада лiчыць, што яго адкрытасць да розных культур палягае на каталiцкiх каранях Рыму.


“Адкрытасць, характэрная для Рыму, мае свае каранi ў глыбокай iдэнтычнасцi гэтага горада, заснаванай на каталiцтвае. Няма супярэчлiвасцi ў тым, каб мець уласную iдэнтычнасць i быць адкрытымi да iншых. Наадварот, каб быць адкрытымi, трэба мець уласную iдэнтычнасць”, - гэтыя словы належаць новаму мэру Рыма, Джаннi Алеманно, якiя ён сказаў у аўторак 13 траўня ў Ватыкане пад час IV° Дня Пiлiгрыма, праведзенага ватыканскай установай, якая займаецца арганiзацыяй пiлiгрымак.
Сп. Алеманно заявiў, што будзе “кiраваць гэтым горадам памятаючы, што ён мае сваю глыбокую i непаўторную iдэнтычнасць, i павiнен быць горадам, якi аказвае гасцiннасць усiм культурам i ўсiм рэлiгiям. Але, - зазначыў новы мэр Вечнага горада, - нашы каранi больш моцныя, што надае Рыму ўласны характар i гэта падцверджвае дух адкрытасцi Рыма, заснаваны на рэлiгiйнай i каталiцкай iдэнтычнасцi, якой напоўнена гiсторыя гэтай вялiкай сталiцы”.
У далейшай частцы сваёй прамовы новаабраны мэр Рыма выкарыстаў нагоду каб падцвердзiць важнасць сталiцы для пiлiгрымак. Гаворачы непасрэдна аб спатканнi, якое адбылося ў знакамiтай ватыканскай залi Нэрвi, зазначыў, што яно ёсць важным паказчыкам таго, што iснуюць розныя формы пiлiгрымак i сустрэч.
Напрыканцы сваёй прамовы сп.Алеманно выказаў надзею, што пiлiгрымкi ўсё болей будуць распаўсюджвацца ў моладзёвым асяроддзi.







All the contents on this site are copyrighted ©.