2008-05-17 10:13:15

Кардынал Бэртонэ адведаў Папскую Калегію "Руссікум"


15-га мая Ватыканскі Сакратар Стану прыняў удзел у набажэнстве зарганізаваным у рамках сьвяткаваньняў 80-ці годдзя Папскае Калегіі “Руссікум”. Урачыстасьць адбылася ў Царкве Сьвятой Тэрэзы ад Дзіцятка Ісуса, дзе вядзецца душпастырства ўсходняга абраду.
Калегія “Руссікум” мела ад самага пачатку навучаць каталіцкіх духоўных усходняму абраду, з думкаю, што мелі б яны узьняць місію ў савецкай Расеі. Ад хвіліны заснаваньня Калегія была даручана апецы айцоў езуітаў. На сёньняшні дзень гэтая папская ўстанова мае міжнародны, многаабрадавы ды міжвызнанёвы характар, выконваючы важную ролю ў адносінах з праваслаўнымі. Да гэтага новага заданьня, даручанага пасьля Другога Ватыканскага Сабору, спаслаўся кардынал Бэртонэ, называючы “Руссікум” “месцам жывой ды братэрскай сустрэчы, якая дазваляе ўзрастаць ў адкрытасьці і ўзаемнай пашане, як фундаманце сапраўднага экумэнічнага дыялогу”. “Вашым заданьнем ёсьць дапамога будучым душпастырам, якія належаць да розных Цэркваў Цэнтральнай і Усходняй Эўропы ў прыняцьці стаўленьняў, якія зрабілі б пасьпяховым пастырскае, культурнае ды міласэрнае ( харытатыўнае) супрацоўніцтва, якое пастаянна было інспіраванае жаданьнем поўнага адзінства”- сказаў супольнасьці Папскае Калегіі “Руссікум” ватыканскі Сакратар Стану, кардынал Бэртонэ.








All the contents on this site are copyrighted ©.