2008-05-17 10:10:50

Кiтайскi кардынал лiчыць, што ў сёняшняй сiтуацыi вiзiт Папы ў яго краiну непажаданы.


“На свяце кнiгi, якое прайшло ў Турыне, я сказаў, што калi не будзе адпаведных умоў, няма сэнсу, каб Папа прыязджаў у Кiтай, хаця ж мы i жадаем гэтага”, - сказаў кардынал Язэп Цзэн, бiскуп Ганконга, пад час спаткання з журналiстамi ў семiнарыi iтальянскага горада Варэзе. Кiтайскi бiскуп, якi, разам з арцыбiскупам Мiлану Дыянызiям Тэттаманцы, прыймаў удзел у свяце кветак, што прайшло ў Варэзе.
Кардынал Язэп Цзэн адзначыў, што для такога падарожжа “павiнна быць двухбаковае жаданне”, маючы на ўвазе пазыцыю кiтайскага ўрада, “у iншым выпадку такi вiзiт не мае сэнсу”, - лiчыць галава католiкаў Ганконга.
Адзiн з прысутных журналiстаў запытаўся ў кардынала Цзэна, што ён думае накшталт просьбаў аб байкоце будучай Алiмпiяды. На гэта пытанне ганконгскi бiскуп адказаў: “Мы нiколi нават i не думалi аб байкоце Алiмпiяды, бо алiмпiйскiя гульнi маюць вялiкую вартасць як для спорту, так i для спаткання чалавецтва, але ж ёсць справядлiвым, каб гэта падзея зрабiлася б нагодай для таго, каб кiтайскi ўрад стаў больш адкрытым да павагi праў чалавека”.







All the contents on this site are copyrighted ©.