2008-05-16 11:33:31

У Францыi прайшло спатканне руху развядзённых жанчын.


10-11 траўня ў французскiм г.Нант прайшло спатканне членаў каталiцкага жаночага руху “Адраджэнне”. У iм удзельнiчала больш за 130 жанчын, якiя перажылi развод i не рашаюцца на другi шлюб.
Гiсторыя гэтага руху пачалася ў 1953 годзе, калi Марi-Айме Бенiста была пакiнута мужам пасля смерцi iх маленькай дачкi. Праз год пасля гэтага яна заснавала першую каталiцкую арганiзацыю, мэтай якой была духоўная дапамога пакiнутым жанчынам. У 1969 годзе рух быў афiцыйна прызнаны дзяржавай, а праз 10 гадоў ён атрымаў назву “Адраджэнне”. Сёння рух мае каля 30 мясцовых груп.
Мэта руху – не толькi псiхалагiчная дапамога, але i духоўная. Мiшель Мартiн, якая цяпер узначальвае жаночы рух, паяснiла, што духоўная дапамога накiравана на адкрыццё любовi Бога, нават з такiм балючым вопытам, як развод, а таксама на раскрыццё вартасцi Таямнiцы шлюбу, нават калi толькi адзiн з бакоў захоўвае вернасць дадзеным абавязкам.







All the contents on this site are copyrighted ©.