2008-05-16 11:36:37

У Рыме працягваецца збор сродкаў для выратаваных ад вайны дзяцей-салдат у Конго.


Працягваецца збор сродкаў для дапамогi дзецям-салдатам Дэмакратычнай Рэспублiкi Конга. Iнiцыятыва, якая належыць рымскаму дыяцэзыяльнаму аддзяленню каталiцкай дабрачыннай арганiзацыi “Карытас” у супрацоўнiцтве з “Карытас” дыяцэзii Гома, мае на мэце арганiзацыю пяцi транзiтных i адаптацыйных цэнтраў. У iх, дзецям, якiя перанеслi жах вайны, будуць дапамагаць увайсцi ў нармальнае сацыяльнае жыццё, што даволi складана, бо непоўнагадовым давялося перанесцi пагрозы, няпэўнасць i надзвычайную галечу iх родных семьяў. На сёняшнi дзень ужо iснуе тры транзiтных цэнтра. Усе яны знходзяцца ў Афрыцы. З моманту адкрыцця ў iх былi прынятыя i лячылiся каля 2.000 дзяцей-салдатаў, больш за 2.000 дарослых атрымалi магчымасць вярнуцца ў свае семьi. Амаль 850 чалавек пачалi вучыцца. Пад час знаходжання ў транзiтных цэнтрах непоўнагадовыя праходзяць пачатковую праграму навучання, атрымлiваюць элементарныя веды ў галiне сельскай гаспадаркi. Iх таксама рыхтуюць да вяртання ў семьi, з якiмi яны былi прымусова раздзеленыя.







All the contents on this site are copyrighted ©.