2008-05-15 13:49:57

Прэзiдэнт Украiны ўзнагародзiў галаву Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.


Прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка ўзнагародзiў галаву Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, мiтрапалiта Варшаўскага i ўсёй Польшчы Саву ордэнам князя Яраслава Мудрага V° ступенi. Як адзначана ва ўказе Прэзiдэнта, якi быў падпiсаны 8 траўня, узнагароду мiтрапалiт атрымаў “за выдатны асабiсты ўклад у зацьверджанне добрасуседскiх адносiнаў памiж Украiнай i Рэспублiкай Польшча i за шматгадовую плённую царкоўную дзейнасць”.
Па iнфармацыi афiцыйнага веб-сайта Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, мiтрапалiт Сава нарадзiўся 15 красавiка 1938 года. 25 лiстапада 1979 года быў хiратанiсаны, значыць атрымаў сан епiскапа. Галавой Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы стаў 12 траўня 1998 года.
Трэба адзначыць, што па паходжанню мiтрапалiт Сава ўкраiнец, ён нарадзiўся на Хоўмшчыне.







All the contents on this site are copyrighted ©.