2008-05-15 13:20:24

Папа Бэнэдыкт 16 ўзвысіў кардынала Бэртонэ да годнасьці кардынала-біскупа


Святы Айцец узвысіў кардынала Тарчызіо Бэртонэ да годнасці кардынала-біскупа, адначасова прызначыўшы яго тытулярным біскупам дыяцэзіі Фраскаці. Дзяржаўны сакратар Ватыкана прымае гэтую дыяцэзію пасля кардынала Альфонсо Лопэза Трухільё, які памёр 19 красавіка гэтага года.


У Калегіуме кардыналаў існуе тры ступені кардынальскай годнасці: дыяканы, прэзбітэры і біскупы. Тэрміны «кардынал-прэзбітэр» і «кардынал-біскуп» упершыню выкарыстаў у VIII ст. Папа Стэфан ІІ (768–772 гг.). Тэрмін «кардынал-дыякан» з’явіўся на чатыры стагоддзі пазней (1116г.).


Першапачаткова кардыналы-біскупы былі ардынарыямі дыяцэзій, якія знаходзіліся каля Рыма. У 1962 г. Папа Ян XXIII змяніў гэтую традыцыю. Аднак і ў цяперашні час кардыналы, якія атрымліваюць вышэйшую ступень кардынальскай годнасці, адначасова ўзводзяцца на тытулярны пасад адной з суседніх з Рымам дыяцэзій.








All the contents on this site are copyrighted ©.