2008-05-15 13:49:36

Ватыканская абсерваторыя зменiць сваю сядзiбу.


Трынаццаць айцоў-езуiтаў працуюць у ватыканскай абсерваторыi “Спекола”: пяць у сядзiбе, якая знаходзiцца ў iтальянскiм гарадке Кастельгондольфо, i 8 у Таксоне (штат Арызона, ЗША). З iмi шчыльна супрацоўнiчае яшчэ адзiн святар з Падуанскай дыяцэзii /Iталiя/ i iншыя навукоўцы з розных краiнаў свету, сярод якiх польскi святар Мiхал Хеллер, якому нядаўна была прысуджана самая ганаровая прэмiя за навуковую дзейнасць – прэмiя Тэмплтана.
Назiранне за зоркамi пераважна вядзецца ў ЗША, дзе каталiцкiя навукоўцы маюць сучасны тэлескоп, устаноўлены на гары Грэйхам, а ў цэнтры Кастэльгандольфо апрацоўваюць i аналiзуюць атрыманыя рэзультаты. Раз у два гады тут арганiзоўваецца летнi астранамiчна-астрафiзiчны курс для маладых навукоўцаў. Плануецца, што прыкладна праз год, непадалёк ад Кастэльгандольфо, на беразе возера Албано, будзе скончана рэстаўрацыя былога кляштара айцоў-базiлiянаў i летнiя курсы будуць праводзiцца там. Туды ж будзе перанесена бiблiятэка i самi айцы-езуiты пераедуць у новаадбудаваны комплекс. У старым будынку застануцца толькi старыя тэлескопы, якiя будуць ужывацца параўнальна рэдка.
У супрацоўнiцтве з Iтальянскiм нацыянальным астрафiзiчным iнстытутам цэнтр “Спекола” рыхтуе выставу старажытнага i сучаснага абсталявання для назiрання за зоркамi. Плануецца, што выстава будзе адкрыта восенню 2009 года ў Ватыканскiх музеях. Гэта будзе адна з самых важных iнiцыятыў прапанаваных на 2009 год, якi, па iнiцыятыве Мiжнароднага астранамiчнага аб’яднання i ЮНЭСКО, аб’яўлены ААН Мiжнародным годам астрафiзiкi. Цэнтр “Спекола” мае даволi вялiкую праграму, некаторыя з пунктаў якой яшчэ знаходзяцца ў стадыi распрацоўкi. Сярод iх тыднёвы курс па астрабiялогii. Ён будзе арганiзаваны ў супрацоўнiцтве з Папскай Акадэмiяй навук. Рыхтуецца таксама выданне, прысвячанае гiсторыi ватыканскай астраномii. Выданне разлiчана на шырокае кола зацiкаўленых чытачоў i на пачынаючых навукоўцаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.