Асацыяцыя "Terra Santa" адкрыла свой сайт у iнтернэте.
Асацыяцыя “Terra Santa” адкрыла свой сайт у iнтэрнэте. Ён асягальны на чатырох мовах:
iтальянскай, англiйскай, гiшпанскай i нямецкай. Яго стварыцелi жадаюць такiм чынам
даць магчымасць усiм унесцi свой уклад у здзяйсненне вялiкай задачы, якая была даручана
сусветнай Царквой братам-францiшканам: захоўваць святые для ўсiх хрысцiянаў месцы
i падтрымлiваць хрысцiянаў Бiзкага Усходу, працуючы на карысць мiра i дыялiга. “Святая
Зямля, - падкрэслiў кустодзiй Святой Зямлi а.Пьербатыста Пiццабалла i ён жа старшыня
асацыяцыi “Terra Santa”, - незвычайнае месца. Гэта зямля, на якой нарадзiлася наша
вера. Мы маем заданне ўмацоўваць тут каранi хрысцiянскага сведчання i канкрэтныя абавязкi
казаць усiм, хто мы ёсць”. Асацыяцыя з’яўляецца неўрадавай, але ўжо прызнана iтальянскiм
ўжо ўрадам як арганiзацыя, якой дазволена займацца дзейнасцю, накiраванай на рэалiзацыю
праграм па супрацоўнiцтву ў галiне развiцця.