2008-05-14 14:03:28

Агульная Аўдыенцыя Папы ў сераду 14-га мая


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з цэлага сьвету.
. Была гэта 16-я сустрэча Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе. У сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец працягваў свой цыкл пра Айцоў Царквы.
RealAudioMP3
Псеўда-Дыёнізі з Аэрапагу ёсьць раньня-хрысьціянскім пісьменнікам, вядомым толькі са сваей творчасьці. Мы нічога не можам сказаць аб яго паходжаньні ці дзейнасьці. З яго пісьмаў зьберагліся толькі чатыры трактаты: Божыя імёны, містычная тэалогія, Нябесная герархія ды царкоўная герархія і 10-ць пісем. Гэтыя пісьмы- працягваў Папа ў часе сёньняшняе аўдыенцыі- ўзьніклі на пачатку 6-га стагоддзя, праўдападобна ў Сырыі але цешыліся вялікаю папулярнасьцю як у Грэцыі так у пазьнейшых стагоддзях у лацінскім Захадзе.
Псеўда- Дыянізі ўздымае роздумы над спосабамі пазнаньня Бога. Пачынаючы ад пазытыўнае дарогі намагаецца акрэсьліць Бога паслугоўваючыся званьнямі, якія знаходзяцца ў Бібліі: Сьвятло, Жыцьцё, Дабро, Прыгажосьць, Мудрасьць. Хутка аднак адкрывае- сказаў далей Бэнэдыкт 16- што рэчаіснасьць Бога пераходзіць чалавечыя магчымасьці пазнаньня. Бог ёсьць нябачным, незразумелым, неасягальным. Не перашкаджае гэта аднак у наладжваньні з Ім жывых адносін, бо Бог абьяўляецца як асоба а дыялог паміж асобамі, якія любяцца, не ажыцьцяўляецца толькі пры дапамозе словаў, але таксама пры дапамозе знакаў. Таму містыка Псеўда-Дыянізія абапіраецца- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Папа- ўнутранай дыспазіцыі, якая не замыкае Бога ў абстрактных паняцьцях але ангажуе цэлую чалавечую асобу ў дыялог, які вядзе да яе перамены ў новага чалавека.
Затым Бэнэдыкт 16 зрабіў заклік да малітваў за Кітай
RealAudioMP3
Мая думка накіроўваецца ў гэтым моманце да насельніцтва гораду Сікун ды яго правінцыі, што ў Кітаю, якія былі кранутыя землятрасеньнем, якое прынесла многа забітых, загінуўшых ды вялікія матарыяльныя страты. Запрашаю вас усіх абьяднацца са мною ў малітве за ўсіх тых, якія страцілі жыцьцё. Я духоўна блізка асоб, якія былі так страшэнна кранутыя гэтым няшчасьцем. Хай Госпад удзедзеліць сваёй падтрымкі тым, якія заангажавалі ў нясеньні падтрымкі усім пацярпеўшым.
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.